Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Уздзенскі р-ны), голубка, голубок (Мінскі р-н), паддубоўка (Клецкі р-н), радоўка (Бярэзінскі, Пухавіцкі р-ны), сіненькі, сінь-грыб, сінька, сінюха, сінюшка, сіняпузка, сіняпуха, сіняўка, сіняпуска, макруха, макрушка, альхоўка, сівуха (Уздзенскі р-н). Магілёўская вобл.: паддубянка (Мсціслаўскі р-н), паддубка (Горацкі, Магілёўскі, Шклоўскі р-ны), сінюга (неядомы), мінус (жартаўлівае сучаснае, Магілёў) (Касцюковіцкі р-н). Апісана на c. 87. Мал. 115. Расце ў лясах з елкай. Пладаносіць у ліпені — кастрычніку. Спажываецца як папярэдні грыб. 84. Кілішак шліхаваны — Cyathus striatus (Willd.) Pers.; бокальчик полосатый (сям. Гняздоўкавыя). Мясцовыя назвы не выяўлены. Апісаны на с. 130. Мал. 269. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах, у парках на гнілой драўніне. Пладаносіць у жніўні — верасні. Нястраўны грыб. 85. Колцавік дробназморшчкавы, к ў р а ч к а — Rozites caperata (Fr.) P. Karsten; колпак кольчатый (сям. Павуцінавыя). Брэсцкая вобл.: прыбалатуха (Драгічынскі, Пружанскі р-ны), прыбалотуха (Столінскі р-н), прыбалатка, падбалотуха, прыбалатуха (Драгічынскі р-н), падбалотка, падбалотачка, кура (Пружанскі р-н), белы казляк, плюха (Пінскі р-н), выскаканец, халануха, панчошка, турак (Камянецкі р-н), шарафаён (Кобрынскі р-н). Віцебская в о б л курачка {Аршанскі, Бешанковіцкі, Браслаўскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Лепельскі, Мёрскі, Полацкі, Ушацкі, Чашніцкі р-ны), калпачок (Браслаўскі р-н), кура (Докшыцкі, Мёрскі р-ны), курка, курыца (Докшыцкі р-н). Гомельская вобл.: балащнка (Рэчыцкі р-н), курачка (Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Добрушскі, Кармянскі, Рэчыцкі р-ны), прыбалатка (Мазырскі, Нараўлянскі р-ны), прыбалацянка (Лельчыцкі р-н), курка (Веткаўскі, Кармянскі р-ны), сыроежкі (Рэчыцкае Палессе — Moszycski, 1928, c. 24), палукурка, падукурка (Кармянскі р-н). Гродзенская вобл.: курачка (Дзятлаўскі, Шчучынскі р-ны), панчоха (Дзятлаўскі р-н), калоша (Навагрудскі, Карэліцкі р-ны), калпачок (Астравецкі р-н). Мінская вобл.: падбалацянка (Мядзельскі р-н), падбалоценка (Старадарожскі р-н), курка (Вілейскі, Капыльскі р-ны), курачка (Мінск, паўсюдна — Сяржаніна), панчошка, паньчошка, стажок (Дзяржынскі, Лагойскі, Мінскі, Уздзенскі р-ны), шапірка (Смаляв'щкх р-н), пліска (Мінскі р-н), калоша (Стаўоцоўскі р-н), падбалоценка (Лагойскі, Мінскі р-ны), панчоха (Уздзенскі р-н), турак (Маладзечанскі р-н), турак (С.малявіцкі р-н — Купрэвіч, 1931), скепнік, чубарык, яўрэйка (Уздзенскі р-н). Магілёўская вобл.: курачка (Быхаўскі, Клічаўскі, Мсціслаўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі р-ны), падсасоннік (Магілёўскі р-н), жаўтрыбушка (Чэрыкаўскі р-н), чубарык (Асіповіцкі р-н). Апісаны на c. 108. Мал. 190. Расце у ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца свежы, марынаваны, салёны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

смалявщкх, стаўбцоўскі
4 👁
 ◀  / 440  ▶