Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
скі р-н), гаркуша, капыт, каваль, конскі копыт, мішчыха, гаркуша i краснушка, глухая свіння (Сенненскі р-н), свіння, мачонік, кабыла (Пастаўскі р-н), чорны (грыб), падалешнік, курачка (Браслаўскі р-н). Гомельская вобл.: свінка (Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Кармянскі, Петрыкаўскі р-ны), свінарка (Буда-Кашалёўскі р-ны), свінарэйка (Лельчыцкі, Нараўлянскі р-ны), свінуха, свінюха (Лельчыцкі р-н), свініца (Жыткавіцкі р-н), кабылка (Рэчыцкі р-н), свіння (Буда-Кашалёўскі, Добрушскі, Кармянскі, Рагачоўскі р-ны). Гродзенекая вобл.: свінка, свінарка (Карэліцкі р-н), свінух (Шчучынскі р-н). Мінская вобл.: благушка (Любанскі р-н), свінка (Нясвіжскі, Слуцкі, Уздзенскі р-ны), свінарка (Барысаўскі, Бярэзінскі, Вілейскі, Лагойскі, Маладзечанскі, Мядзельскі, Слуцкі, Уздзенскі, Чэрвеньскі р-ны), валовік (Валожынскі р-н), свінуха (Уздзенскі р-н), свінуха тоўстая (Чэмелаў, 1931). Магілёўская вобл.: свінка (Быхаўскі, Кіраўскі, Клімавіцкі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Чэрыкаўскі р-ны), свінушка (Чэрыкаўскі р-н), свінуха (Быхаўскі р-н), свінянка (Глускі р-н), свінарка (Бабруйскі, Быхаўскі р-ны), свінны грыб(Хоцімскі р-н). Апісана нас. 72. Мал. 57. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах на хваёвых пнях i іх карэнні. Пладаносіць у ліпені — верасні. Нястраўны грыб. 80. Каранёвец жаўтлявы— Rhizopogon luteolus Fr. et Nordh.; корневец желтоватый (сям. Землеарэшкавыя). Гомельская вобл.: чорны баравік, чорны грыб, трухвель (Кармянскі рн). Мясцовыя жыхары Гомельшчыны сведчаць, што даўно ўжываюць страўны каранёвец жаўтлявы. Апісаны на с. 128. Мал. 260. Расце ў глебе хваёвых лясоў. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 81. Келіхаўка брудная — Lepista sordida (Fr.) Sing.; леписта грязная (сям. Радоўкавыя). Віцебская вобл.: падарэхавік (Сенненскі р-н, «ні бяром»). Апісана на c. 88. Мал. 116. Расце па палях i гародах, па ўскрайках лісцевых лясоў. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 82. Келіхаўка рудая — L. inversa (Fr.) Pat.; говорушка рыже-бурая (сям. Радоўкавыя). Мясцовыя назвы не выяўлены. Апісана на с. 87. Мал. 114. Расце ў розных лясах на подсціле, глебе. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Спажываецца як папярэдні грыб. 83. Келіхаўка фіялетавая, г а л у б о к — L. nuda (Fr.) Cooke; рядовка фиолетовая (сям. Радоўкавыя). Брэсцкая вобл.: сінюха, сінюшка (Пружанскі р-н), паддубняха (Драгічынскі, Кобрынскі р-ны), кот (Камянецкі р-н). Віцебская вобл.: сіняя радоўка, хвіялетавая радоўка (Сенненскі р-н), сінюшка (Віцебшчына). Гомельская вобл.: паддубак (Лельчыцкі р-н). Гродзенская вобл.: сінюха (Гродзеншчына). Мінская вобл.: васіль, васілёк (Дзяржынскі, Мінскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брўдная
2 👁
 ◀  / 440  ▶