позеленка (Старадарожскі р-н), злаяначка (Бярэзінскі р-н), злаянка (Крупскі р-н), зялёны (Пухавіцкі р-н), зелянушка (Маладзечанскі р-н), кура, куртка (Міншчына). Магілёўская вобл.: зялёнка (Асіповіцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Бялыніцкі, Касцюковіцкі, Чавускі р-ны), кура, курачка (Быхаўскі, Касцюковіцкі, Слаўгарадскі р-ны), жаўтуха, жаўтушка (Быхаўскі р-н), гуска, гусачка (Касцюковіцкі р-н), салаўянка (Шклоўскі р-н), мінус (Касцюковіцкі р-н, Магілёў — студэнты). Апісана на c. 80. Мал. 84. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у жніўні — кастрычніку. Спажываецца свежая, марынаваная, салёная. 69. Зярнянка бэзавая — Cystoderma carcharias (Secr.) Fayod; цистодерма шелушистая (сям. Лускоўніцавыя). Зярнянка бэзавая называецца мясцовымі жыхарамі воўчы, сабачы, неядомы, нянаські грыб, машак. Апісана на c. 97. Мал. 155. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 70. Зярнянка залаціста-жоўтая — C. amianthinum (Fr.) Fayod; цистодерма амиантовая (сям. Лускоўніцавыя). Міншчына: курачка. Зярнянку залаціста-жоўтую мясцовыя жыхары традыцыйна называюць воўчы грыб, ваўчак, сабачы грыб, сабачнік, мышыны грыб, мышак, вужты грыб, вужтка, жабячы грыб, жабовік, паганы грыб, паганка, нічогі грыб, ввужжтынка. Апісана на c. 98. Мал. 156. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 71. Зярнянка чырвона-рудзявая — C. granulosum (Fr.) Fayod; цистодерма зернистая (сям. Лускоўніцавыя). Гэты грыб звычайна мясцовымі жыхарамі называецца грыб воўчы, сабачы, мыгиыны. Апісана на с. 98. Мал. 157. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах, па моху. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 72. Казарожка грабянёвая — Clavulina cristata (Fr.) Schroet.; клавулина гребенчатая (сям. Казарожкавыя). Вщебская вобл.: баран (Аршанскі р-н). Мінская вобл.: казярожкі (kozierozki) (Смалявіцкі р-н; на захадзе Беларусі — «Lud», 1895). Апісаны на с. 63. Мал. 17. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах на глебе i рэштках драўніны. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываюцца маладыя пладовыя целы пасля адварвання, без адвару (булёну). 73. Казарожка гронкавая — Ramaria botrytis (Fr.) Rick.; рамария кистевидная (сям. Казарожкавыя). Мінская вобл.: бародка (баротка) (Салігорскі р-н — У. А. Васілевіч). Апісаны на с. 63. Мал. 15. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах на глебе. Пладаносіць у ліпені — кастрычніку. Спажываецца як папярэдні грыб
0 👁