Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Казарожка жоўтая — R. flava (Fr.) Quel.; рамария желтая (сям. Казарожкавыя). Гомельская вобл.: лосеў грыб, лось (Жыткавіцкі р-н). Апісаны на c. 63. Мал. 16. Расце ў лісцевых i ігліцавых лясах, на глебе. Пладаносіць ў ліпені — верасні. Спажываецца як папярэднія грыбы. 75. Казарожка кучаравая, к а п ў с н і к - с я д ўн — Sparassis crispa (Fr.) Fr.; спарассис курчавый (сям. Казарожкавыя). Брэсцкая вобл.: гарах (Камянецкі р-н), горах (Драгічынскі р-н), орэх, курачка (Пружанскі р:н). Гомельская вобл.: грыбовы цвет (Петрыкаўскі р-н), ласёў грыб (Жыткавіцкі р-н). Мінская вобл.: капуснік (Лагойскі рн), свіное вуха (Уздзенскі р-н), сядун (Смалявіцкі р-н). Апісаны на с. 62. Мал. 14. Расце ў ігліцавых лясах каля хваёвых пнёў i камлёў. Пладаносіць у жніўні — верасні. Страўны грыб, але збіраць забараняецца, бо знаходзіцца пад аховай (унесены ў Чырвоную кнігу РБ). 76. Казарожка языковая — Clavariadelphus ligula (Fr.) Donk; клавариадельф язычковый (сям. Казарожкавыя). Віцебская вобл.: булаўніца (Сенненскі р-н — Анікіевіч,1907). Гродзенская вобл.: валовы язык (Ваўкавыскі р-н). Гомельская вобл.: кароўскіязык (Кармянскі р-н). Мінская вобл.: валовы язык (Крупскі р-н). Магілёўская вобл.: булавіца (Чоловский, 1882). Апісаны на с. 62. Мал. 13. Расце ў ігліцавых i лісцевых лясах на глебе, апалай ігліцы. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як казарожка грабянёвая. 77. Казарожка яловая— Ramaria invalli (Cott. et Wakef.) Donk; рамария Инвала (сям. Казарожкавыя). Мясцовыя назвы не выяўлены. Апісаны на с. 63. Мал. 18. Расце ў ігліцавых лясах на глебе. Пладаносіць у жніўні — верасні. Нястраўны грыб. 78. Капьітнік закручасты, к а б ы л к а — Paxillus involutus (Fr.) Fr.; свинушка тонкая (сям. Капытнікавыя). Брэсцкая вобл.: паддубнік, паддубнак, альхоўка (Драгічынскі р-н), паддубняк (Іванаўскі р-н), паддубец (Пінскі р-н), поддубень (Камянецкі р-н), паддубняха (Кобрынскі р-н), капыток (Ляхавіцкі р-н), капыт (Баранавіцкі р-н), альхоўка (Драгічынскі, Камянецкі, Кобрынскі, Лунінецкі р-ны), кабыленка, конскі грыб (Лунінецкі р-н), свінарка (Івацэвіцкі р-н). Віцебская вобл.: алехавік (Бешанковіцкі р-н), альшаннік (Лёзненскі р-н), падалешнік (Гарадоцкі, Лёзненскі, Сенненскі р-ны), падальховік (Бешанковіцкі, Докшыцкі, Лепельскі, Сенненскі, Талачынскі, Ушацкі р-ны), падалехавік (Сенненскі р-н), падалешка (Сенненскі р-н), падарэхавік (Сенненскі р-н), капыт (Аршанскі, Верхнядзвінскі, Лепельскі, Сенненскі, Талачынскі р-ны), капьіцік, капыток, коньскі капыт (Сенненскі р-н), кабыла (Докшыцкі, Лепельскі, Сенненскі, Чашніцкі р-ны), кабылка (Лепельскі, Полацкі, Сен
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 440  ▶