Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Віцебская вобл.: зімняя апенка, жывая апенька (Сенненскі р-н). Апісана на c. 84. Мал. 100. Расце на пнях i ў дуплах лісцевых дрэў. Пладаносіць у красавіку — маі, верасні — лістападзе (снежні). Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 67. Зорачнік скурысты — Mycenastrum corium (Guers.) Desv.; миценастр кожистый (сям. Зорачнікавыя). Зорачнік скурысты называецца мясцовымі жыхарамі так, як i пархавік, порхаўкі. Апісаны на c. 130. Мал. 266. Расце на палях i на пашах, на лясных ускрайках сярод травы. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару(булёну). 68. Зялёнка, р а д б ў к а ж о ў т а - з ял ё н а я — Tricholoma flavovirens (Fr.) Lund. et Nannf.; зеленка (сям. Радоўкавыя). Брэсцкая вобл.: зялёнка (Ганцавіцкі, Драгічынскі, Іванаўскі, Камянецкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Столінскі р-ны), зеляніца (Івацэвіцкі, Маларыцкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі р-ны), зялёніца (Пінскі р-н), заланіца (Івацэвіцкі, Пружанскі, Столінскі р-ны), кура, курачка (Докшыцкі, Сенненскі р-ны), зелянуха (Баранавіцкі, Івацэвіцкі р-ны), жалуніца, жалунічка (Лунінецкі, Столінскі р-ны). Віцебская вобл.: зялёнка (Гарадоцкі, Браслаўскі, Сенненскі р-ны), пясчанка, пясчонка, пясчолка (Ушацкі р-н), пяшчалка, пішчолка (Докшыцкі р-н), восеньскі (грыб) (Браслаўскі р-н), пішчолка, радоўка, сёстры (Сенненскі р-н), курка (Сенненскі, Чашніцкі р-ны), брусянка, жаўцянка{Верхнядзвінскі, Полацкі р-ны). Гомельская вобл.: зячёнка (Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Лёльчыцкі. Лоеўскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі р-ны i Рэчыцкі павет — Moszycski, 1928), зеляніца (Жыткавіцкі, Лельчыцкі р-ны), жалуніца (Жыткавіцкі р-н), курачка (Кармянскі р-н), жалудніца (Ельскі р-н), жаўтабрушка (Добрушскі р-н), радоўка (усх. ч. Мазырскага пав., Рэчыцкі пав.— Moszycski, 1928, c. 27). Гродзенская вобл.: зялёнка (Ваўкавыскі, Гродзенскі, Шчучынскі р-ны),зя/денка(Бераставіцкі, Воранаўскі, Смаргонскі р-ны), зеляніца (Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Карэліцкі, Лідскі, Навагрудскі, Слонімскі, Шчучынскі р-ны), пад 'зімак* (Шчучынскі р-н) зелянуха, зелянушка (Гродзенскі р-н). М інская вобл.: зялёнка (Бярэзінскі, Валожынскі, Вілейскі, Дзяржынскі, Капыльскі, Любаньскі, Маладзечанскі, Мінскі, Нясвіжскі, Пухавіцкі, Салігорскі, Старадарожскі, Стаўоцоўскі, Уздзенскі р-ны), зеляніца (Валожынскі, Дзяржынскі, Мінскі, Стаўоцоўскі р-ны), пішчалка (Барысаўскі, Вілейскі, Лагойскі р-ны), пясчаніца, пясчанка зялепуха, пазялёнка (Уздзенскі р-н), зялюнка (Старадарожскі р-н), зелянуха, зеляпуха (Маладзечанскі, Уздзенскі р-ны),. * Тут i ніжэй знак апострафа сведчыць аб раздзельным (не афрыкатным) вымаўленні прыставачнага д i суседняга карэннага з (гл. на c
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяіденка, скўрысты, стаўбцоўскі
0 👁
 ◀  / 440  ▶