пенка (Сенненскі р-н), веснавы (Ушацкі р-н). Гомельская в о б л муражоўка (Веткаўскі р-н), заварушка (Веткаўскі, Добрушскі, Кармянскі, Лоеўскі pны), варушка (Кармянскі р-н), падарожнік (Гомельскі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Лоеўскі р-ны), аселак (Лельчыцкі р-н). Гродзенская вобл.: падарожнік (Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі р-ны), суханожка (Карэліцкі р-н), танцоўка, тан'цушка (Ваўкавыскі р-н). Мінская вобл.: варушка (Міншчына — Сяржаніна), падарожнік (Капыльскі р-н), падарожка (Валожынскі, Дзяржынскі р-ны), дарожка (Мінскі р-н), дарожанка (Пухавіцкі р-н), варушачка (Уздзенскі р-н), вярушачка, вярушка (Маладзечанскі р-н), варушка (Крупскі, Стаўоцоўскі р-ны), ярушка (Мінскі р-н), авярушка (Дзяржынскі, Уздзенскі р-ны), вяснянка (Уздзенскі р-н), суханожка (Стаўоцоўскі р-н). М агілёўская вобл.: падарожнік, падарожнічак, падарожанка (Быхаўскі, Краснапольскі, Слаўгарадскі, Шклоўскі р-ны), заварушка, заварушачка (Быхаўскі, Клімавіцкі, Крычаўскі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Чавускі pны), варушка (Быхаўскі, Бялыніцкі, Горацкі, Краснапольскі, Магілёўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Чавускі, Шклоўскі р-ны), дажджавік, дажджавічок (Касцюковіцкі р-н), абложнік, падарожнік (Слаўгарадскі р-н). Апісаны на c. 90. Мал. 127. Расце на лугах, у парках у траве у розных лясах. Пладаносіць у чэрвені — верасні. Спажываецца адвараны. 63. Жывунец-часночнік высокі — М. alliaceus (Fr.) Fr.; чесночник длинноножковый (сям. Радоўкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы зрыб, вужовы зрыб, воўчанка (Лунінецкі р-н). Гомельская вобл.: жабовік, воўчы зрыб, вужачы зрыб (Жыткавіцкі р-н), воўчы зрыб, вужоўка, пазанка (Рэчыцкі р-н). Апісаны на с. 90. Мал. 128. Расце ў лісцевых лясах на подсціле, дробным ламаччы. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца свежы, як прыправа. 64. Жывунец-часночнік дробны— М. scorodonius (Fr.) Fr.; чесночник мелкий (сям. Радоўкавыя). Мясцовыя жыхары традыцыйна называюць грыб воўчы, сабачы, мышыны, жабечы, блазі, ваўчак, вужовы, позанъ. Апісаньі на с. 91. Мал. 129. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах на шыгаллі, дробным ламаччы. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як прыправа. 65. Землязорка рудзявая — Geastrum rufescens Pers.; звездовик рыжеватый (сям. Землязоркавыя). Мясцовыя назвы ў сувязі з малой вядомасцю гэтага грыба ре выяўлены. Апісаны на с. 129. Мал. 262. Расце ў ігліцавых i лісцевых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Нястраўны грыб. 66. Зімніца машастовая — Flammulina velutipes (Fr.) Sing.; опенок зимний (сям. Радоўкавыя
Дадатковыя словы
стаўбцоўскі, танцушка
3 👁