Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Расце ў лісцевых i мяшаных лясах каля ствалоў i пнёў дуба i іншых парод; пладаносіць у жніўні — верасні. Страўны грыб, але збіраць забараняецца, бо знаходзіцца пад аховай (унесены ў Чырвоную кнігу РБ). 58. Губа серкава-жоўтая — Laetiporus sulphureus (Fr.) Bond.; летипор серно-желтый (сям. Губавыя). Брэсцкая вобл.: дубовы заяц, баран (Камянецкі р-н). Віцебская вобл.: баран (Лёзненскі р-н), nancyp, папсыр (Талачынскі р-н), капусыр, булаўніца (Сенненскі р-н — Аникиевич, 1907). Гомельская вобл.: кулінка (Рэчыцкі павет — Moszycski, 1928),лось (Жыткавіцкі р-н). Гродзенская вобл.: белы ёж, беляніца (Маладзечанскі р-н), шышаты грыб (Пухавіцкі р-н). Магілёўская вобл.: баран, баранчык (Бялыніцкі, Крычаўскі, Хоцімскі pны). Апісаны на c. 65. Мал. 24. Расце ў лісцевых лясах на ствалах, пнях, павале дуба i іншых парод; пладаносіць у ліпені — кастрычніку. Спажываецца як іншыя страўныя губы (маладыя, папярэдне адвараныя). 59. Дрэўнавушка вустрыцавае — Pleurotus ostreatus (Fr.) Kumm.; вешенка устричная (сям. Дрэўнавушкавыя). Мінская вобл.: дрэўнае вушка (Крупскі р-н). Апісана на c. 76. Мал. 73 Расце ў розных лясах, у парках на пнях, ламаччы, павале. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца пасля адварвання. 60. Дугапластовец бялюткі — Camarophyllus niveus (Fr.) Wbnsche; гигрофор белый (сям. Вільготнікавыя). Віцебская вобл.: сабачы грыб (Мёрскі р-н). Гомельская вобл.: муражовачка (Веткаўскі р-н). Гродзенская вобл.: воўчы грыб (Мастоўскі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб (Валожынскі, Мінскі р-ны). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н). Апісаны на с. 75. Мал. 68. Расце на адкрытых травяністых месцах. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Спажываецца як папярэдні грыб, але без адвару (булёну). 61. Дугапластовец муражовы — С. virgineus (Fr.) Р. Karsten; гигрофор девичий (сям. Вільготнікавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, дзікігрыб (Камянецкі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Лагойскі, Мінскі, Смалявіцкі р-ны), мышыны грыб (Крупскі р-н). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н), паганка, мышак (Чавускі р-н). Апісаны на с. 74. Мал. 67. Расце на адкрытых травяністых месцах. Пладаносіць у жніўні — кастрычніку. Спажываецца як папярэдні. 62. Жывунец падарожны — Marasmius oreades (Fr.) Fr.; опенок луговой (сям. Радоўкавыя). Брэсцкая вобл.: падарожнік (Драгічынскі, Кобрынскі р-ны), падарожка, подорішка, подорюшка (Кобрынскі р-н). Віцебская вобл.: падарожнік (Аршанскі р-н), падарожка, гаварушка (Віцебскі, Лёзненскі рны; i Віцебская Беларусь — Никифоровский, да 1860,1895,1897), варушка (Аршанскі, Дубровенскі, Лепельскі, Сенненскі, Талачынскі р-ны), лугавая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўстрыцавае, гўба, дрэўнавўшка, летйпор
2 👁
 ◀  / 440  ▶