Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Брэсцкая вобл.: бярозавік (Баранавіцкі р-н), белы грыб (Драгічынскі, Кобрынскі р-ны), грыб*1 (Лунінецкі р-н). Віцебская вобл.: белы барвік (Докшыцкі, Сенненскі, Чашніцкі р-ны), белы баравік (Сенненскі р-н), бярозавік, падліпавік (Докшыцкі р-н), жытнік, каласавік, падбярозавік (Сенненскі р-н). Гомельская вобл.: бярозавік (Лельчыцкі р-н), беленькі (Лоеўскі р-н), белы грыб (Гомельскі р-н), гаявы грыб (Ельскі р-н), прасянік, лесавы грыб, лугавы грыб (Жыткавіцкі р-н), грыб-бялун (Хвойніцкі р-н — Сачанка, 1975). Гродзенская вобл.: лазовік (Гродзенскі р-н), бяляк, падбельнік (Навагрудскі р-н), бяляк, баравік, падбярозавік (Воранаўскі pн). Мінская вобл.: баравік, падбярозавік (Барысаўскі р-н), бярозавы баравік зеленкаваты, палявы*2 барвік, падліпавік (Крупскі р-н), гаявік (Старадарожскі, Уздзенскі р-н), лагавік (Бярэзінскі р-н), падымшанік (Уздзенскі р-н), падбярозавы баравік (Барысаўскі, Крупскі р-ны), белагаловік (Старадарожскі р-н), бярозавы баравік (Стаўоцоўскі р-н). Магілёўская вобл.: бярозавы баравік, белы баравік, лазавік (Быхаўскі pн), падбярозавік (Чэрыкаўскі р-н), падліпавік (Слаўгарадскі р-н), белы грыб (Касцюковіцкі, Крычаўскі, Краснапольскі, Хоцімскі р-ны)*3. Апісаны на c. 69. Мал. 45. Расце ў розных лясах каля бяроз. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца свежы, сушаны, марынаваны, салёны. 48. Глызнік-баравік звычайны, я л б в i к — В. edulis Fr. f. edulis; белый гриб еловый (сям. Глызнікавыя). Брэсцкая вобл.: хваёвік (Баранавіцкі р-н), грыб (Лунінецкі р-н), чорнагаловік (Столінскі р-н), чорны грыб (Драгічынскі, Кобрынскі р-ны), вясняны грыб**( Бярозаўскі р-н), вяснянка** (Лунінецкі р н), маёвы грыб** (Брэсцкі, Драгічынскі, Кобрынскі, Маларыцкі р-ны), майскі** грыб (Лунінецкі р-н), юр 'евы грыб** (Драгічынскі р-н), юр 'ёвік**, жоўтагаловы грыб*** (Іванаўскі р-н), мікольнік** (Лунінецкі, Столінскі р-ны),мікольны грыб** (Драгічынскі, Іванаўскі, Пінскі, Столінскі р-ны), міколін грыб** *' Калі грунтавацца на рэдакцыі тэксту Баркалабаўскага летапісу M. B. ДоўнарЗапольскага, то назву 'грыб* трэба чытаць у значэнні баравік'. Параўн.: "яко в року (1)604, бо тоть рокъ вари мало было; Тольки грибы, ледники, опенки ели, а рыбъ вялых мало было для великих поводков (л. 169) (Довнар-Запольский, 1908). *2 Палявы паводле мясцовай матывацыі (поле, бераг лесу) — гэта баравік светлажаўтлявы, бляклы, саламянага колеру (палевый), а верх знізу белавата-зеленаваты, бляклы, які расце на полі, на краю леса, на пожні, на сіўцы. А. Г. Праабражэнскі i М. Фасмер лічаць назву палевый новым запазычаннем з французскай мовы бледны'. Пашырэнне лацінскай мовы на Беларусі ў сярэднявеччы i аж да канца XVIII ст., сетка школ езуітаў, піяраў i інш. з выкладаннем лацінскай мовы магло нейкім чынам (мо, экспарт грыбоў) паўплываць на пашырэнне назвы pallidus "бледнаваты, золяклы". Назва палявы адносіцца да розных грыбоў светла-жоўтага колеру. *3 Мейер (1786) сведчыць, што «Боровик, называемый здесь белым грыбом, [растет] в березняках». ** Зноскі да глызніка-баравіка звычайнага гл. на с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збляклы, стаўбцоўскі
5 👁
 ◀  / 440  ▶