Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Асіповіцкі р-н), смарчок (Быхаўскі, Горацкі, Кастюковіцкі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі, Хоцімскі р-ны), вясёлка (Бабруйскі, Быхаўскі, Горацкі, Кіраўскі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Магілёўскі, Хоцімскі р-ны), вяселік, вушы мн. лік (Глускі р-н), вясёлік (Асіповіцкі р-н), грыбаў цвет (Клімавіцкі р-н), зрачок (Клімавіцкі р-н), йшаргонец (Кіраўскі р-н). Апісаны на c. 61. Мал. 6. Расце ў хваёвых лясах на глебе. Пладаносіць у красавіку — маі (чэрвені). Спажываецца пасля працяглага сушэння i адварвання, без адвару (булёну). 45. Глузд восеньскі — G. infula (Fr.) Quel.; строчок осенний (сям. Смаржковыя). Брэсцкая вобл.: смаршок (Баранавіцкі р-н). Віцебская вобл.: асенні смарчок (Сенненскі р-н). Апісаны на c. 60. Мал. 5. Расце ў мяшаных, ігліцавых i лісцевых лясах на глебе, гнілых пнях Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Спажываецца як папярэдні грыб. 46. Глызнік* бляклы, п а л я в i к — Boletus luridus Fr.; дубовик (сям. Глызнікавыя). Брэсцкая вобл.: паддубнік (Драгічынскі р-н), паддубняха (Кобрынскі р-н), паддубовік (Лунінецкі р-н), авечы грыб (Івацэвіцкі р-н), палявы грыб, дзікі палявы грыб (Столінскі р-н), сіняк (Драгічынскі, Кобрынскі р-ны), конскі грыб, кэньскі грыб (Лунінецкі р-н). Віцебская вобл.: паддубнік (Глыбоцкі р-н), паддубавік (Пастаўскі р-н), паддубовік, паддубавік, глухі баравік, абманны махавік (Сенненскі р-н). Гомельская вобл.: паддубнік (Добрушскі, Жыткавіцкі р-ны), дубовік (Жыткавіцкі р-н), палявы грыб (Кармянскі, Лельчыцкі р-ны), палявік (Веткаўскі, Добрушскі, Нараўлянскі, Рэчыцкі р-ны), сіняўка (Добрушскі, Ельскі, Лоеўскі р-ны), сіняк (Калінкавіцкі р-н). Гродзенская вобл.: паддубнік (Ваўкавыскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Карэліцкі, Навагрудскі р-н), дубавік (Мастоўскі р-н), паддубовік (Астравецкі р-н), сіняк (Ваўкавыскі, Зэльвенскі, Навагрудскі, Слонімскі р-ны). Мінская вобл.: паддубовік (Крупскі, Стаўоцоўскі р-ны), паддубнік (Дзяржынскі, Капыльскі, Крупскі, Мінскі р-ны), дубовік, коньські грыб (Жыткавіцкі, Старадарожскі р-ны), палявы грыбок (Бярэзінскі р-н), палявы баравік (Крупскі р-н), конскігрыб (Старадарожскі р-н). Магілёўская вобл.: паддубнік (Магілёўскі р-н), палявы грыб (Бабруйскі р-н), пачявік (Хоцімскі р-н), сіняк (Асіповіцкі р-н). Апісаны на c. 69. Мал. 40. Расце ў шыракаліставых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца свежы, сушаны, марынаваны, салёны. 47. Глызнік-баравік бярозавы, б е л а г а л б в і к — B. edulis Fr. f. betulicola Vassilk.; белый гриб березовый (сям. Глызнікавыя). * Глызнік — калька з лаціны: ад bolus — глыж, глыза, камяк; сінонімы тут i ніжэй — народныя (Сяржаніна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

стаўбцоўскі
2 👁
 ◀  / 440  ▶