Вужбука-апёнька сёркава-жбутая — H. fasciculare (Fr.) Kumm.; ложноопенок серно-желтый (сям. Перавяслаўкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы апенек (опэнёк) (Кобрынскі р-н), сіняўка (Брэсцкі, Маларыцкі р-ны), сінячка (Івацэвіцкі р-н). Віцебская вобл.: шэрая апенька (Лепельскі р-н), сінюшка, радушка, петушок, петушкі мн. лік, обманная апенька, паганка, сіняпузік (Сенненскі р-н). Гомельская вобл.: вужовікі, вужачкі, вужовы грыбы (Рэчыцкае Палессе — Moszycski, 1928, c. 25), сіняўка (Добрушскі, Лельчыцкі р-ны), ужачкі мн. лік (Гомельскі пав., Рэчыцкае Палессе — Moszycski, 1928, с. 25). Гродзенская вобл.: сіняк (Карэліцкі, Слонімскі р-ны). Мінская вобл.: воўчая апенька (Уздзенскі р-н), зялёнка (Смалявіцкі р-н). Магілёўская вобл.: сіняўка (Бабруйскі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Мсціслаўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі, Шклоўскі р-ны), сінюха (Чэрыкаўскі р-н), сіняпузка (Магілёўскі р-н), паддубянка (Хоцімскі р-н). Апісана на c. 103. Мал. 174. Расце на пнях i ламаччы ў розных лясах, парках. Пладаносіць у чэрвені — верасні. Атрутны грыб. 28. Вужоўка-апёнька цагляна-чырвоная — К sublatentium (Fr.) Quel.; ложноопенок кирпично-красный (сям. Перавяслаўкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, жабскі грыб, ваўчак, паганы грыб, воўчанка, вужачы грыб, нічогі грыб, дзікі грыб, альховік, альхоўка (Кобрынскі р-н), гальхоўка (Драгічынскі р-н). Віцебская вобл.: воўчы грыб, сабачы грыб, мышыны грыб, мышачы грыб, ваўчыны грыб, ваўковы грыб, паганка, альхоўка (Браслаўскі, Полацкі р-ны), альшанік, подалешнік (Лёзненскі р-н). Гомельская вобл.: воўчы грыб, вужоўка, вужовік, глухая вужоўка, вужачка, паганы грыб. Гродзенская вобл.: воўчы грыб, сабачы грыб, ваўчак. Мінская вобл.: воўчы грыб (паўсюдна), альхоўка (Старадарожскі р-н). Магілёўская вобл.: воўчы грыб, мышыны грыб, мышак, вужоўка, вужовічка. Апісана на c. 103. Мал. 173. Расце на пнях i ламаччы ў розных лясах, парках. Пладаносіць у чэрвені — верасні. Атрутны грыб. 29. Вужбука-апёнька шэрапластковая — H. capnoides (Fr.) Kumm.; ложноопенок серопластинковый (сям. Перавяслаўкавыя). Віцебская вобл.: воўчы грыб, ваўчыны грыб, ваўковы грыб, мышыны грыб (Лепельскі р-н), воўчы грыб, воўчы казяк (Мастоўскі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Мінскі р-н). Апісана на с. 103. Мал. 172. Расце на пнях i ламаччы ў розных лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 30. Вушка заёчае — Otidea leporina (Batsch) Fuck.; отидея заячья (сям. Сподачнікавыя). Віцебская вобл.: курачка (Чашніцкі р-н). Апісана на с. 60. Мал. 1. Расце ў хваёвых i мяшаных з хвояй лясах на глебе. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). У ветэрынарыі адвар грыба даюць каровам пасля ацёлу ад крывацёку (в
Дадатковыя словы
вужбўка-апёнька, сёркава-жбўтая, шэрапласткбвая
1 👁