Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Сенненскі р-н). Гомельская вобл.: лось, ласёвік (Жыткавіцкі р-н), лосік (Жыткавіцкі, Петрыкаўскі р-ны\ласёвы грыб, сямірога, смалюга, скепанка (Лельчыцкі р-н), пеўнік, петушок (Веткаўскі р-н), пеўнік стракаты, пупач (Жыткавіцкі р-н), цяцера (Лельчыцкі, Рэчыцкі р-ны), каза (Жыткавіцкі, Лельчыцкі р-ны), казёл (Мазырскі р-н). Гродзенская вобл.: петушок (Іўеўскі р-н), мядзведзь (Астравецкі р-н). Мінская вобл.: лось (Вілейскі, Лагойскі, Любанскі, Маладзечанскі, Мінскі, Мядзельскі, Уздзенскі р-ны), ёршык (Лагойскі р-н), скепнік (Смалявіцкі р-н), вожык (Маладзечанскі pн), кошка (Пухавіцкі р-н), рэпаны, сіняпуха (Уздзенскі р-н), зайцаў грыб (Стаўоцоўскі р-н), смалюга (Чэрвеньскі р-н), каза, васіль, курачка, голуб, сівуля (Дзяржынскі, Уздзенскі р-ны). Магілёўская вобл.: галубец (Магілёўскі р-н), курачка (Слаўгарадскі р-н). Апісаны на c. 64. Мал. 21. Расце ў хваёвых лясах на глебе. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Спажываецца як вожычнік жоўты. 24. Вужовік жбута-руды — Amanitopsis fulva W. G. Smith; поплавок желто-коричневый (сям. Мухаморавыя). Брэсцкая вобл.: прыбалотуха (Маларыцкі, Столінскі р-ны), балацюха (Кобрынскі р-н), багновік(Пружанскі р-н). Гомельская вобл.: прыбалотуха (Жыткавіцкі, Лельчыцкі р-ны), балотуха (Светлагорскі р-н), прыбалацянка (Лельчыцкі, Нараўлянскі р-ны), прыбалотушка (Ельскі р-н), прыбапатушка, прыбалатка, прыбалатуха (Лельчыцкі р-н), бачацянка (Гомельскі р-н), таўкачык (Палессе — Сяржаніна). Гродзенская вобл.: балотніца (Мастоўскі р-н). Мінская вобл.: балацянка (Пухавіцкі, Слуцкі р-ны), балатуха (Дзяржынскі, Стаўоцоўскі р-ны), балотны таўкачык (Мядзельскі р-н), балоцянка (Старадарожскі р-н), тарчок (Крупскі р-н). Магілёўская вобл.: вужоўка, мышак, мышыны грыб, дрэнны грыб (Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі р-ны). Апісаны на c. 96. Мал. 148. Расце ў ігліцавых лясах, па ўскрайках балот. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 25. Вужовік шэры — А. vaginata Roze; поплавок серый (сям. Мухаморавыя). Брэсцкая, Гомельская вобл.: таўкачык (Жыткавіцкі р-н — Сяржаніна). Звычайна ж вужовік баравы мясцовымі жыхарамі называецца грыб воўчы, сабачы, вужачы, жабечы, мышыны, вужоўка. Апісаны на с. 95. Мал. 147. Расце ў хваёвых лясах. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца як папярэдні грыб. 26. Вужбука-апенька жбутая — Hypholoma epixanthum (Fr.) Quel.; ложноопенок желтый (сям. Перавяслаўкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы апенек (опэнёк) (Камянецкі р-н), танканожка (Іванаўскі р-н). Магілёўская вобл.: воўчы грыб, вужоўка (Асіповіцкі р-н). Апісана на с. 104. Мал. 175. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах, у парках на пнях i ламаччы хвоі. Пладаносіць у жніўні — верасні. Атрутны грыб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вужбвік, вужбўка-апенька, жбўта-рўды, жбўтая, стаўбцоўскі
0 👁
 ◀  / 440  ▶