Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Вільготніца пярэстая — H. psittacina (Fr.) Wbnsche; гигроцибе пестрая, гриб-попугай (сям. Вільготнікавыя). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Мінскі р-н). Апісана на с. 75. Мал. 71. Расце на ўскрайках розных лясоў сярод травы. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 20. Вільготніца стажкаватая — H conica (Fr.) Kumm.; гигроцибе коническая (сям. Вільготнікавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, нічогігрыб(Камянецкі р-н).Мінская вобл.: воўчы грыб (Валожынскі р-н). Магілёўская вобл.: поганка (Чавускі р-н). Апісана на с. 75. Мал. 69. Расце на ўскрайках хвойнікаў, на лугах сярод травы. Атрутны грыб. 21. Вожычнік жоўты, м я д з в ё д з і к — Hydnum repandum Fr.; гиднум выемчатый (сям. Вожычнікавыя). Брэсцкая вобл.: мядзведак (Драгічынскі, Пінскі р-ны), каты (катэ) (Баранавіцкі р-н.\мядзьведзь, вядзьл* едз/к (Драгічынскі р-н), вядзьмедзіца, сямірогі (Столінскі р-н). Віцебская вобл.: мядзведжае вушка (Ушацкі рн), курачка (Мёрскі р-н), мядзьвежае вуха (Верхнядзвінскі р-н). Гомельская вобл.: мядзведзік (Ельскі р-н), кароўка (Мазырскі р-н), пупач (Жыткавіцкі р-н). Гродзенская вобл.: мядзведжае вуха (Лідскі р-н), галубок (Навагрудскі р-н). Мінская вобл.: мядзведзік (Любанскі р-н), петушок (Салігорскі р-н). Магілёўская вобл.: мядзведзік (Клімавіцкі р-н), курачка (Слаўгарадскі р-н). Апісаны на с. 64. Мал. 20. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах на глебе. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываюцца маладыя грыбы пасля адварвання. 22. Вожычнік караляваты — Hericium coralloides Fr.; гериций коралловидный (сям. Вожычнікавыя). Брэсцкая вобл.: сямірога (Лунінецкі, Столінскі р-ны). Віцебская вобл.: барада (Лепельскі р-н), баран (Свіслацкі р-н — Крестоновский, 1876). Гомельская вобл.: барада (Рэчыцкі р-н). Гродзенская вобл.: барада, дуплянка. Мінская вобл.: kupo-syr (Барысаўшчына — Tyszkiewicz, 1847). Магілёўская вобл.: булаўніца, капусыр (Чоловскии, 1882), баранечагалава (басейн Верхняга Дняпра). Апісаны на c. 63. Мал. 19. Расце ў л ісцевых лясах, парках у дуплах, на пнях i павале. Пладаносіць у жніўні — кастрычніку. Страўны грыб, але збіраць забараняецца, бо знаходзіцца пад аховай (унесены ў Чырвоную кнігу РБ). 23. Вожычнік стракаты, л о с ь — Sarcodon imbricatus (Fr.) Р. Karsten; саркодон черепитчатый, ежевик пестрый (сям. Вожычнікавыя). Брэсцкая вобл.: лось (Бярозаўскі, Столінскі р-н), еж, ёж, ёжык (Пружанскі р-н), кошка (Драгічынскі, Іванаўскі, Івацэвіцкі р-ны), кот (Драгічынскі, Кобрынскі р-ны), коза (Драгічынскі, Кобрынскі, Столінскі р-ны), козка, лашавік, смалюга (Столінскі р-н), кабыла (Камянецкі р-н), паддубнік (Лунінецкі р-н). Віцебская вобл.: лосік (Гарадоцкі р-н), мышак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

чоловскйй
0 👁
 ◀  / 440  ▶