Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Расце ў дубовых лясах. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Спажываецца як папярэдні грыб. 14. Вільготнік жаўтлява-белы — Н. eburneus (Fr.) Fr.; гигрофор желтоватый (сям. Вільготнікавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, паганы грыб (Камянецкі р-н). Віцебская вобл.: ваўчыны грыб (Лепельскі р-н). Мінская вобл.: мыгиыны грыб (Крупскі р-н), воўчы грыб (Мінскі р-н). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н). Апісаны на с. 73. Мал. 61. Расце ў лісцевых, пераважна з дубам лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 15. Вільготнік мігдаляпахкі — Н. agathosmus (Fr.) Fr.; гигрофор хороший (сям. Вільготнікавыя). Віцебская вобл.: ваўковы грыб, ваўчыны грыб (Докшыцкі р-н). Гродзенская вобл.: воўчы грыб (Мастоўскі р-н). Магілёўская вобл.: поганка, мышак (Чавускі р-н). Апісаны на с. 73. Мал. 62. Расце ў ігліцавых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 16. Вільготнік позні — Н. hypothejus (Fr.) Fr.; гигрофор поздний (сям. Вільготнікавыя). Брэсцкая вобл.: вужовы казляк (Пінскі р-н), жабскі грыб (Бярозаўскі р-н), воўчы грыб (Івацэвіцкі, Ляхавіцкі р-ны). Віцебская вобл.: сабачы грыб (Верхнядзвінскі р-н), паганка, мыгиыны грыб (Бешанковіцкі р-н). Гомельская вобл.: паганка (Калінкавіцкі р-н), вужоўка, глухая вужоўка (Гомельскі р-н). Гродзенская вобл.: сабачы грыб (Іўеўскі р-н), воўчы грыб (Гродзенскі р-н). Мінская вобл.: ваўчак (Нясвіжскі р-н), воўчы грыб (Пухавіцкі р-н). Магілёўская вобл.: мыгигиак, мыгиыны грыб (Касцюковіцкі, Слаўгарадскі р-ны). Апісаны на с. 74. Мал. 64. Расце ў хвойніках. Пладаносіць у верасні — лістападзе. Спажываецца як папярэдні грыб. 17. Вільготнік чырванелы — К erubescens (Fr.) Fr.; гигрофор краснеющий (сям. Вільготнікавыя). Віцебская вобл.: ваўчыны грыб(Лельчыцкі р-н), воўчы грыб (Расонскі р-н), сабачы грыб (Мёрскі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб (Мінскі р-н). Апісаны на с. 74. Мал. 66. Расце ў ігліцавых лясах. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 18. Вільготніца барвяная — Hygrocybe coccinea (Fr.) Kumm.; гигроцибе багряная (сям. Вільготнікавыя). Брэсцкая вобл.: паганка, жабскі грыб (Брэсцкі р-н). Віцебская вобл.: воўчы грыб (Расонскі р-н). Апісаны на с. 75. Мал. 70. Расце на лясных ускрайках, у лугах сярод травы. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Спажываецца як папярэдні грыб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вільгбтнік
2 👁
 ◀  / 440  ▶