Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Баравікі Сенненскага р-на), як «крываўкай балеюць» (в. Дуброўкі Чашніцкага р-на). 31. Гаёвік* шэры, г р а б а в і к — Leccinum griseum (Quel.) Sing.; грабовик (сям. Глызнікавыя). Гродзенская вобл.: казляк (Навагрудскі р-н). Мінская вобл.: падграбовік (Уздзенскі р-н). Апісаны на c. 70. Мал. 50. Расце ў дубова-грабавых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца свежы, марынаваны, салёны. 32. Гаёвік-абабак** балотны — L. scabrum (Fr.) S. F. Gray f. chioneum (Fr.) Skirgieiio; подберезовик болотный (сям. Глызнікавыя). Брэсцкая вобл.: белая бабка (Івацэвіцкі, Лунінецкі, Маларыцкі, Пінскі р-ны), беленькая бабка (Іванаўскі,.Столінскі р-ны), белы беразняк (Кобрынскі р-н). Віцебская вобл.: бабка (Браслаўскі, Полацкі р-ны), белая абабачка, белая бабка, беленькая бабочка, белая бабочка, белы грыбок (Сенненскі р-н), белы людавік (Докшыцкі р-н), бабачка (Талачынскі р-н), белы абабацак (Гарадоцкі р-н), падабабак, падабабка (Ушацкі р-н), падбярозавік (Пастаўскі р-н). Гомельская вобл.: бабка (Лельчыцкі р-н), белая бабачка (Жыткавіцкі р-н). Гродзенская вобл.: бяляк (Воранаўскі, Карэліцкі р-ны), падгнаянка (Свіслацкі р-н). Мінская вобл.: белая бабка (Смалявіцкі р-н), белаватая бабка (Крупскі р-н), белы чашчавік (Нясвіжскі р-н). Магілёўская вобл.: белы грыб (Бялыніцкі, Мсціслаўскі, Чэрыкаўскі р-ны), бабка, падабабка (Магілёўскі р-н), падабабак (Клімавіцкі, Краснапольскі, Мсціслаўскі, Хоцімскі, Чэрыкаўскі р-ны), слюмкаты падабабак (Быхаўскі р-н), грыбок (Чавускі р-н), іванька (Краснапольскі р-н), палявы абабачак, абабкінакак, абабінакак (пры адмоўнай характарыстыцы), стары падабабак (Слаўгарадскі р-н). Апісаны на c. 70. Мал. 47. Расце па краях забалочаных хвойнікаў i беразнякоў. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 33. Гаёвік-абабак звычайны, б а б к а, ля д н і к*** — L. scabrum (Fr.) S. F. Gray f. scabrum; подберезовик обыкновенный (сям. Глызнікавыя). Брэсцкая вобл.: бабка (Баранавіцкі, Брэсцкі, Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Маларыцкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі р-ны; на Гарыні — Ходаковскии, пач. XIX ст.), падбярозавік (Столінскі р-н), падбярэзнік (Бярозаўскі, Іванаўскі, Івацэвіцкі р-ны), апухлік, апухлічак (Пружанскі р-н), беразняк * Родавая назва Гаёвік" дадзена па месцы росту грыбоў гэтага роду: яны селяцца звычайна па гаях, на светлых ускраінах, на палянах (Сяржаніна, 1994, 1995). ** Раней для Беларусі прыводзілі толькі адзін гэты сінонім абабак да рускай назвы подберезовик (Рытов, 1924; Носович, 1870; Чоловскии, 1882; Романов, 1912). *** Назва ляднік "грыб на лядзе" пашырана на быхаўска- бялыніцка- друцкакруглянска- лепельска- талачынскім абшары i адзначана ў Баркалабаўскім летапісе пад 1604 годам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ходаковскйй, чоловскйй
6 👁
 ◀  / 440  ▶