Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, паганы грыб, нічогі, дзікі, дзіч (Камянецкі р-н). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н). Апісаны на c. 87. Мал. 113. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах на глебе. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб, але без адвару (булёну). 4. Белапавуцінавік цыбульны — Leucortinarius bulbiger (Fr.) Sing.; белопаутинник луковичный (сям. Павуцінавыя). Мінская вобл.: вбучы грыб, благігрыб (Валожынскі, Мінскі, Пухавіцкі р-ны). У многіх раёнах збіраюць пад назвай таўстуха. Апісаны на c. 108. Мал. 191. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Спажываецца як папярэдні грыб. 5. Буйналускоўніца белая — Macrolepiota excoriata (Fr.) Mos.; грибзонтик белый (сям. Лускоўніцавыя). Грыб-парасонік белы мясцовымі жыхарамі традыцыйна называецца вбучы грыб, сабачы, вужачы, жабечы, мышьгны, вужбука. Апісаны на c. 96. Мал. 150. Расце на палях, пашах, лясных ускрайках. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 6. Буйналускоўніца рабая, к а п я л ю х— М. procera (Fr.) Sing.; грибзонтик пестрый (сям. Лускоўніцавыя). Брэсцкая вобл.: варона (Камянецкі р-н), каўпак, капак, драфа, дропа, шарафаён (Кобрынскі р-н), каўпак, купак (Драгічынскі р-н). Гомельская вобл.: ужачкі, вужовікі, вужачкі мн. лік, вужовы грыб (адзначаюцца, як нястраўныя) (Гомельскі пав., Рэчыцкае Палессе — Moszycski, 1928, с. 25). Гродзенская вобл.: капялюх (Мастоўскі р-н), варанок, чапля (Гродзенскі р-н), фарысон (Астравецкі р-н). Мінская вобл.: панчоха, панчошка (Уздзенскі р-н), мухомор, паганка, шэрая мухомора (Смаляыцкх р-н — Купрэвіч,1930), варона, капялюх, парасонік (Стаўоцоўскі р-н — Сяржаніна). Апісана на с. 96. Мал. 149. Расце ў розных лясах па палянах, ускрайках, на палях i пашах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 7. Валакнянка бузоўніковая — Inocybe sambucina (Fr.) Quel.; волоконница бузинная (сям. Павуцінавыя). Гэты грыб мясцовымі жыхарамі традыцыйна называецца воўчы, сабачы, жабечы, паганы грыб. Апісана на с. 106. Мал. 184. Расце ў хваёвых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Нястраўны грыб. 8. Валакнянка землепластковая — /. geophylla (Fr.) Kumm.; волоконница земляная (сям. Павуцінавыя). Валакнянка землепластковая мясцовымі жыхарамі традыцыйна называецца воўчы, сабачы, жабечы, паганы грыб. Апісананас. 107. Мал
Дадатковыя словы
варанбк, варбна, вбўчы, вужбвікі, вужбўка, дрбпа, панчбха, панчбшка, парасбнік, стаўбцоўскі, фарысбн, цыбўльны
0 👁