Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Расце ў мяшаных i лісцевых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Нястраўны грыб. 9. Валакнянка падзёртая — I. lacera (Fr.) Kumm.; волоконница надорванная (сям. Павуцінавыя). Валакнянка падзертая традыцыйна называецца так, як валакнянка землепластковая. Апісана на с. 106. Мал. 183. Расце ў ігліцавых, пераважна хваёвых лясах. Пладаносіць у чэрвені — верасні. Нястраўны грыб. 10. Валуй, с ы р а в ё ж к а с м у р о д н а я — Russula foetens Fr.; валуй (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: валуй (Лунінецкі, Маларыцкі, Пружанскі р-ны), малюк (Брэсцкі р-н), сапляк (суплекь) (Драгічынскі р-н). Вщебская вобл.: валуй (Бешанковіцкі, Браслаўскі Бягомльскі, Верхнядзвінскі, Віцебскі (Вымна — Никифоровский, 1860), Гарадоцкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Лепельскі, Лёзненскі, Мёрскі, Полацкі, Сенненскі, Талачынскі, Ушацкі р-ны), салёнік (Сенненскі р-н). Гомельская вобл.: валуй (Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Кармянскі р-ны), валойка (Рэчыцкі р-н), прыбалотуха (Калінкавіцкі р-н). Гродзенская вобл.: валуй (Ашмянскі, Ваўкавыскі, Дзятлаўскі, Карэліцкі, Навагрудскі, Слонімскі р-ны). Мінская вобл.: валуй (Бярэзінскі, Дзяржынскі, Капыльскі, Круглянскі, Крупскі, Лагойскі, Маладзечанскі, Мінскі, Нясвіжскі, Слуцкі, Смалявіцкі, Уздзенскі, Чэрвеньскі р-ны), бычок (Слуцкі р-н; Случчына — Сяржаніна), сыравежка заможная (Смалявіцкі р-н — Купрэвіч, 1930), карова, вялуй (Уздзенскі р-н), валовік (Чэрвеньскі р-н), валуйка, валойка (Стаўоцоўскі р-н), кабылка (Мінскі р-н). Магілёўская вобл.: валуй (Бабруйскі, Быхаўскі, Бялыніцкі, Кіраўскі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Чэрыкаўскі, Шклоўскі р-ны; Крычаўскае графства — Мейер, 1786; Магілёўская губ.—Носович, 1870; Чоловский, 1882), бычок (Чавускі р-н — Сяржаніна). Апісаны на с. 116. Мал. 218. Расце ў ігліцавых i лісцевых лясах каля бяроз. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца салёны. 11. Ваўнянка*, м а л а ч а й мо т а ш ны — Lactarius torminosus (Fr.) S. F. Gray; волнушка розовая (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: ваўнянка (Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Івацэвіцкі, Пружанскі, Столінскі р-ны), розавая ваўнянка (Пружанскі р-н), гаўнянка, дурны рыжык (Маларыцкі р-н), воўненка (Драгічынскі, Кобрынскі, Лунінецкі, Столінскі р-ны), ваўнушка (Брэсцкі, * Цікавыя звесткі: мясцовыя жыхары адзначаюць, што ваўнянкі не раслі ў раёнах Старобіна, Салігорска; іх не бяруць у Маларыцкім р-не i называюць дурны рыж ык\ назвы ваўнянка няма на Валыні (Украіна); не бяруць у в. Рускае Сяло ў Вілейскім р-не, в. Ягаднае (Блошна) Баранавіцкага раёна; адносяць да нястраўных у в. Спорава Бярозаўскага р-на; раней іх не бралі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

волоконнйца, стаўбцоўскі
0 👁
 ◀  / 440  ▶