белая, на зломе і з узростам шэра-рудзявая, з пахам селядца. Пласткі светла-крэмавыя, пазней вохрыста-рудзявыя, прырослыя або вольныя. Ножка 4—8×1,5—3 см, суцэльная, роўная, падоўжана-маршчкаватая, рудзява-чырванявая, з ружовым адценнем, з узростам рудзее. Зярліцы 8—12×6—8 мкм, шырокаавальныя, бародаўкавыя або дзідкавыя, жаўтлява-крэмавыя — Сыравежка рудзелая пурпуровая (с. 220).
14(10). Шапачка 4—8 см у дыяметры, паўкуляватая, пазней пляскатая ці крыху ўвагнутая, з гладкім, потым кароткарубчастым краем. Скурка гладкая, ад мякаці адстае да паловы шапачкі, ярка-чырвоная, слізістая, бліскучая. Мякаць белая, пад скуркай ружавата-чырвоная, са слабым пахам садавіны, вельмі едкая. Пласткі прырослыя або вольныя, белыя ці з крэмавым адценнем. Ножка 4—6×1,5—2 см, цыліндрычная, суцэльная, белая або ружаватая. Зярліцы 8—10×7—8 мкм, бясколерныя, дзідкавыя, шырокаавальныя — Сыравежка пякуча-едкая (с. 220).
— Шапачка не ярка-чырвонага колеру. ..................... 15
15(14). Шапачка 5—7 см у дыяметры, паўкуляватая, потым пукатая або распасцёртая, у цэнтры ўвагнутая, з хваліста-сагнутым гладкім краем. Скурка гладкая, слабаслізістая, рудзява-, шэра- або пурпурова-ружовая, хутка святлее да брудна-бялявай, плямістая, адстае ад мякаці толькі па краі шапачкі. Мякаць белая або светла-шэрая, рыхлая, без асаблівага паху. Пласткі каротказыходныя, часам прырослыя зубком, густыя і тонкія, белыя, з узростам жаўтлявыя. Ножка 3—4×1—1,5 см, цыліндрычная, суцэльная, рыхлая, бялявая, пазней з лілёва-шэрым адценнем. Зярліцы 7—9×6—7 мкм, шырокаавальныя, кароткадзідкавыя, жаўтлявыя — Сыравежка свянелая (с. 221).
— Шапачка 3—5 см у дыяметры, пляскатараспасцёртая, з увагнутым цэнтрам, тонкім, простым, часам рубчастым, з прасвечваючымі пласткамі краем. Скурка гладкая, слабаслізістая, светла-ружова- або фіялетава-чырвоная, часам амаль белая, адстае ад мякаці да сярэдзіны шапачкі. Мякаць тонкая, белая, вельмі едкая, са слабым прыемным пахам. Пласткі прырослыя, вузкія, белыя. Ножка 3—6×0,5—1,5 см, роўная, цыліндрычная, суцэльная, пры выспяванні рыхлая, ломкая, гладкая, белая. Зярліцы 8—9×6—8 мкм, шырокаавальныя, бясколерныя або ледзь жаўтлявыя, дробнабародаўкавыя ці дзідкавыя — Сыравежка крохкая (с. 219).
16(9). У афарбоўцы шапачкі пераважае шэра- або рудзява-зялёны тон ..................... 17
— Шапачка няроўна афарбаваная ў розныя спалучэнні пераважна рудзявых, зрэдку больш яркіх колераў з рознымі адценнямі, часта плямістая ..................... 19
107 👁