зёнкавая, дробналускоўвая, рудая. Зярліцы 10–17×6–7 мкм, выцягнута-авальныя, рудзявыя, у парашку тытунёва-рудыя. У ліставых лясах — Палявіца цьмяная (с. 200). — Шапачка 2–7 см у дыяметры, паўкуляватая, потым пукатая ці распасцёртая, з шырокім згладжаным гарбком, гладкая, па краі часам шчылінаватая, са шматкамі ад покрыва, рудая, пры падсыханні і з узростам вельмі светлая, палевая, з брудна-жоўтым або рудзявым адценнем. Мякаць мяккая, добра развітая, бялявая, з мучным пахам, саладкавая. Пласткі прырослыя зубком, густыя, бялявыя, пазней алівава-рудыя, з больш светлымі краямі. Ножка 4–7×0,5–0,8 см, цыліндрычная або да асновы крыху расшыраная, пустая, з вузкім надарваным бялявым колцам, вышэй якога бялявая, мучністая, ніжэй — рудзявая, валакністая. Зярліцы 9–10×5–6 мкм, авальна-эліпсоідныя, жаўтлява-рудзявыя. На адкрытых травяністых месцах — Палявіца ранняя (с. 200). 123(121). Пладовыя целы дробныя да сярэдніх, тонкамясістыя. Шапачка часцей за ўсё канічная, радыяльна-валакністая, часта патрэсканая, лусковая, пераважна рудых адценняў. Мякаць звычайна з непрыемным пахам. Зярліцы тытунёва-рудыя, гладкія або вуглавата-бугрыстыя. Пласткі вельмі часта з цыстыдамі, пераважна бутэлькавай формы, тонка- і тоўстасценнымі. На глебе, зрэдку на рэштках драўніны, галоўным чынам у лясах ......................... 124 — Пладовыя целы з іншымі прыкметамі ..................................... 126 124(123). Шапачка 1–3 см у дыяметры, шыроказваночкавая да пукатай, з апушчаным краем, лямцава-лускова-валакністая, з грубай радыяльнай шчылінаватасцю, рудая або рудзявая. Мякаць рудзявая, з непрыемнымі пахам і смакам. Пласткі прырослыя, вузкія, густыя, бруднавата-рудзявыя, з бялявымі апушанымі краямі. Ножка 1–3×0,2–0,3 см, цыліндрычная, суцэльная, падоўжана-валакністая або лусковая, брудна-рудзявая. Зярліцы 9–14×4–6 мкм, верацяновыя або клінавата-трохвугольныя, гладкія, рудзявыя. У хваёвых лясах — Валакнянка падзертая (с. 136). — Шапачка шаўкавіста-валакністая, амаль гладкая ................... 125 125(124). Шапачка 3–6 см.у дыяметры, тупаканічная, з патрэсканым лопасцева-звілістым краем, серабрыста-валакністая, гладкая, крыху шэрая. Мякаць белая, з непрыемнымі пахам і смакам. Пласткі прырослыя, шэра-жаўтлявыя, тоўстыя, з няроўнымі краямі. Ножка 2–4×0,8–1 см, цыліндрычная, суцэльная, цвёрдая, падоўжана-валакністая, бялявая. Зярліцы 10–12×5–6 мкм, мігдаляватыя, гладкія, светла-жаўтлява-рудзявыя — Валакнянка бузоўнікавая (с. 135). — Шапачка 1–3 см у дыяметры, канічна-званочкавая, пазней шырокараспасцёртая, з гарбком, шаўкавіста-валакністая,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
106 👁