Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ПУПЫШЫНА ж. Пупышка. Вясной яблыні прышчэпліваюць: бяруць прышчэпы ад добрых дрэў, адразаюць іх, як паявяцца пупышыны на іх. Рудня. ПУРХАЛА агульн. Той, хто пурхаецца. Язвіна. ПУРХАЦЦА незак. Выказваць незадавальненне, пратэставаць. I не пурхайся, нічога не даб'ешся. Язвіна. ПУСТКА ж. Шкода, псута. Яшчэ i не ходзіць, а ўжо пусткі робіць, а як пойдзя, дык маці ці баба воч з яго не зводзьце... A абеззяны відзелі, як ён кроіў, i яны ўсё парэзалі. Але ж i ўляцела ім ад хазяіна за гэту пустку. Хожава. ПУСТЫНЯ ж., перан. Пустое, недарэчнае. Што расказваць дарэмна пустыню? Хожава. ПУЦІКІ мн. Ручайкі, струменьчыкі. Пуцікі цякуць. (Дзе запісана — непазначана). ПУЦІНА ж. Прасёлак. Немцы не адступалі па вялікіх дарогах, а па пуцінах, рухаліся малымі дарогамі. Рудня. ПЫЛЯНЯ н. Кураня. Вой-вой, дык не пасядзіш спакойна, бегаеш i бегаеш на вуліцу пылянят сачыць. Рудня. ПЫПЛІЦЦА незак. Марудзіць, доўга збірацца. Што яна там пыпліцца, ісці пара! Язвіна. ПЫТАЛЬ м. Млын, у якім пытлявалі. Раней на Ушы быў млын — пыталь. Там пытлявалі гарох, пшаніцу на добрую муку. Рудня. ПЫТНУЦЬ зак. Ударыць, піхнуць. Як пытну, дык перакоцішся. Чашніцкі р-н. ПЫШКІ мн. Гнілая, перамерзлая за зіму, бульба, шайморы. Немцы пазабіралі ўсё, скаціны няма ніякай, а есці ж трэба нешта. Збіралі гнілую бульбу, пышкамі яе звал i. Рудня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся
7 👁
 ◀  / 177  ▶