ПРЫСКІ мн. Пырскі агню. От прыскі гарачыя з палена вылятаюць, калі яно страляе ў печы. Навагрудскі р-н.
ПРЫСЛЁГПЦЦА зак. асудж. Прычапіцца. Ён i пачаў да яе хадзіць... Прыслепіўся да гэнай старой. Хожава.
ПРЫСЛЯПЩЦА зак. асудж. Прычапіцца. Чаго яна прысляпілася да Вінькі? Сталая дзеўка, a ў галаве пуста. Волма.
ПРЫСТАРНАК м. Загарадзь, якая аддзяляе ток ад іншых частак гумна. Салома ляжыць за прыстарнакам. Навагрудскі р-н.
ПРЫСТРОЕНЫ дзеепрым. Падрыхтаваны. У сяле абычай такі: калі чалавек памрэ, суседзі мыюць яго, адзяюць адзежу раней прыстроеную i кладуць на покуце, родныя плачуць, галосяць. Рудня.
ПРЫЧАНДАЛЫ мн. Розныя непатрэбныя рэчы. Начапляе прычандалаў i ходзіць: думае, хораша. Навагрудскі р-н.
ПРЫШКЛІЦЦА зак. Далучыцца, прыціснуцца, прысланіцца. І яна тут як тут, прышклілася. Слабада ПРЭМІРОЎКА ж. Прэмія. Была агародніцай, буракі харошыя вырошчвала, прэміроўку за гэтае палучала, была нават у сценгазеце. Рудня.
ПРЭСНАЕ (пра малако) прым. Салодкае малако. Даў ён нам паесьці: скварку нарэзаў, кілбасу палажыў i паставіў міску з тварагом i малаком прэсным. Хожава.
ПУКТАЦЬ i ПУКЧЭЦЬ незак. Буркаць, бурчэць. Чаго ён пукчыць, што яго забрала? Слабада.
ПУНЦОВЫ прым. Пунсовы. Адзела, як лялячку: кашульку пунцовую i гальштук, а ўзнагароды ніякай не палучыла. Хожава
32 👁