Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
салдаты многія нашых дзевак спадабалі ды i прыжаніліся. Хожава. ПРЫЖЫДАЦЬ незак. Чакаць. Цяпер з хазяінам удваіх. Дзеці на змену прыязджаюць. То адпраўляю, то прыжыдаю. Рудня. ПРЫКУСКА ж. Закуска. Хлопцы гарэлку, a дзеўкі прыкуску, дый гуляем, бывала! Рудня. ПРЫЛІЧЫЦЬ зак. Палічыць, падлічыць. Я не прылічу, колькі год яму будзе, але ведаю, што малады, не стары. Волма. ПРЫМ1К1ЩЦЦА зак. Прыгледзіцца, прыцэліцца. Слабада. ПРЫМКНУЦЬ зак. Прынесці. Прымкні вядры два вады, многа ні трэба. Волма. ПРЫПАСВАЦЬ незак. Пасвіць жывёлу дзе-небудзь, пасля таго як прыгоняць з поля. У нас у поле ганяюць. Але прыпасваць трэба. Мая кароўка маладая, баіцца, ходзіць з краю i добра ненапасціцца. Я ў сераду карову прыпасвала. А яны ішлі запісвацца. Хожава. ПРЫПЛЮГАЧЫЦЬ зак. Прыпляскаць. Як удаленька падушкі стаўляе. Бач, яна іх спярша прыплюгачыць. Рудня. ПРЫРЫЎКАМІ прысл. Рабіць сяды-тады, у вольную часіну. Зяць мой з раніцы на работу ляціць, а посьля да дванаццаці малатком ішчэ стукае. I падлогу палажыў, i столь падбіў, перабіўкі зрабіў. I ўсё прырыўкамі, як мінутка якая вольная. Краснае. ПРЫСІРАЦІЦЬ зак. Далучыць да жыцця, да людзей, як сірату. Учора з вячора сына радзіла ды к беламу свету прысіраціла. Вярхуціна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 177  ▶