Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ПРОЙМА ж. Выраз для рукава. «Выразала широкую прытму пад пахай...» Ляшчынск. ПРЫБАННІК м. Прылазнік. Падбяры яблыкі i ссып у прыбанніку. Бірулі. ПРЫВАРКА ж. Прыварак. Увогуле быу хлеб, была прыварка, такая-сякая гаспадарка. Нарэйшы. ПРЫГАНЯТЫ субст. прым. уст. Наглядчык за работай у час прыгону; аканом. Сам памешчык не стаіць, ёсьць прыганяты. Аконам намі распараджаецца i глядзіць, каб ты рабіў. Хожава. ПРЫДАНАЧКА ж. Форма ацэнкі ад прыданка. Ой, чые ж там прыданачкі блудзілі? Доўгае. ПРЫДАНКА ж. Адна з удзельніц вяселля, дапамагала нявесце шыць вясельны убор, суправаджала пасаг. Прыданкі па дарозе пяюць песні, іх сустракае маладая i нізка кланяецца. Доўгае. ПРЫДАНЫЯ толькі ў мн. Госці, якія прыехалі ад нявесты да жаніха. Як аддавала сястру замуж, дык езьдзіла ў прыданыя за ей. Тамака ўсё так не па-людзку было. Хатка маленькая, сьмяцьця шмат, шмат, а на сталох пажывіцца німа чым. Маладога сястра ўстала раніцой хату мясьці, тады выцягнула кашулю з запека i давай сьмяцьцё ў яе зьбіраць. А я ў сьлёзы, думаю: куды мая сястрычка замуж пашла. Краснае. ПРИДЗЯРАК м. Непригодны для ворыва ўчастак. Пакінуў прыдзярак з чортаву бараду, хай ляжыць, німа гэнам чаго араць. Можа, цялё якое прыдзецца пасьля навязаць. Ды й камянёў тутака процьма, дзе ж ты яго ўзарэш. Краснае. ПРЫЖАНЩЦА зак. Жаніцца [знаходзячыся ў адлучцы]. Інталягенцыя так i застаюцца тут, ды i
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прйдзярак
7 👁
 ◀  / 177  ▶