ПРАПРАСЦІ зак. Навярэдзіць пальцы доўгім прадзеннем. Сама работы больш ля лёну. Бывала i пальцы прапрадзеш, от тады ўжо баляць. Рудня. ПРАЛКА ж. Калаўрот. Кіну-рыну пралку я пад лаўку. Нарэйшы. ПРАМОЧКА ж. Прамакатка. Цяпер прамочкі i не нада, шарыкамі пішуць. Бірулі. ПРАМУДЬІКАЦЦА зак. Гл. мудыкацца. Прамучыцца. Усю раніцу прамудыкалася, дровы ні гарэлі саўсім, a свіням гэтулькі бульбы наварыць трэба. Краснае. ПРАПАДАЦЬ (за кім) незак. Сохнуць, чэзнуць па кім-небудзь. Панская дачка прападала за ім. Хожава. ПРАПЯКАНІК м. Праснак з тоўчанай бульбы. Застадолле. ПРАТРАХАЦЁЦЬ зак. Абстраляць. Парцізаны давай страляць. Як пратрахацелі, дак хоць бы адзін немец жывы, yce мёртвыя ляжаць. Рудня. ПРАХАЛАДАЦЦА зак. Прастудзіцца. Там тую нядзелю прахаладаўся недзе, дык як ноч вялікая — кашляю ўсё! Такі кашаль вялікі. Краснае. ПРАЦАЎКІ прым. Працавіты. А ён хлопец працаўкі. Многа работае. I маці ў яго добрая. Рудня. ПРАЦЦЁ н. Прадзенне. Перад вялікоднем жанчыны не займаюцца праццём i хаваюць верацёны i калаўроты. Крэва. ПРАШЫБАЦЬ зак. пралічыцца, памьшіцца. Яна прашыбла, выйшаўшы за багатага. Хожава. ПРОДЫХА ж. Месца, якое не замёрзла, на возеры або на рэчцы. А ён як шухніць — i ў продыce. Бірулі
4 👁