ПОДРАСТАК м. Падлетак. Сабяруцца подрасткі, пасядуць за лазняй, i цэлы дзень без дзела так i сседзяць. Рудня. ПОКАРМ м. Корм. (Дзе запісана — невядома). ПОКАЦЬ незак. Лопацца. Слабада. ПОЛЫНЯ ж. плошча, якую ў разводдзе затоплівае вада з ракі ці возера. Сёлета полыні не будзіць. Бірулі. ПОЛЫНЬ ж. Toe, што i полыня. Бірулі. ПОПРАДКА ж, Папрадуха. Тады назаўтра сабраліся попрадкі прасці. I мой Алёшка прыходзіць ка мне. Рудня. ПОРАНЫ дзеепрым. Пораты. Ранены ўвесь чыста, асколкамі пораны, без нагі, застаўся ляжаць пры дарозе. Хожава. ПОСНІЦА ж. Поеная яда. Што ж, посніца была, сала не было, не то што цяпер. ПОТРАХІ мн. Вантробы, трыбухі. Потрахі ў рэчку к i нуль, а мяса забралі. Налібокі. ПОШЫУКА ж. Навалачка. Ларыска, купі ты мне паркаліку якога, пошыўка сусём во развалілася. Бладзя будзе час мець, дык новую пашые. Красное. ПОЯС КРУЧАНЫ м. Пояс плецены. Пояс тканы. Віды паясоў у залежнасці ад спосабу іх вырабу. «Даўней звычай быў: маладая, бываіць, даіць паясы... Усе яны з нітак суконных, узорамі роблены... Падпіразваюцца». Ляшчынск. ПРАГАГОЦЬ зак. Памьшіцца i ўпусціць, правароніць i пралічыцца. Езярышча. ПРАГУЛЯЛАЯ прым. Пра жанчыну лёгкіх паводзін. Слабада. ПРАЗ прыназ. Пра, аб. Калі думает праз яду, то яшчэ паправішся i доўга жыць будзеш. Рудня
8 👁