Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ПІШЧОМ прысл. Нахабна, настырна. 1) Пішчом дабіваецца свайго, бяры яе замуж i кончана; 2) Kyраняты на галаву лезуць пішчом. Волма. ПЛАКСШВЫ прым. Плаксівы. Калі сава крычыць плакслівым голасам — хто-небудзь захварэе. Крэва. ПЛАЦЕНКА ж. Тканіна з ільняных або з ільняных i суконных нітак. Я раз ткала плаценку. Ніна ішчэ ў школу хадзіла, у трэці ці чацверты клас. Учыцелька дык не магла схваліць, якая добрая спаднічка вышла. Я нітачак i зялёненькіх, i сіненькіх нафарбавала i ўткала. Краснае. ПЛАЦЯНКОВЬІ прым. Паркалёвы. Аж па пяты плацянковыя сукенкі насілі. Хожава. ПЛІНДА ж. Неахайная, не паважаная жанчына. Слабада. ПЛІШЧЫЦЦА незак. Сілком лезці, каб убіцца ў цесны натоўп. Такі ўплішчылася, нахабніца. Слабада. ШПОНДАР м. ГШЮНДРА ж. Неахайны брыдкі чалавек. Слабада. ПЛЮШОВЫ прым. Пажыткі з плюшу. (Дзе saniсана — невяўома). ПЛЯСКАЦЬ незак. Гаварыць глупства. Не трэба пісаць, што бабы пачнуць пляскаць глупства. Волма. ПОВЯС м. Пояс. Бульба многа сіл вымае. А хочацца, як лепш. Сёлета да повяса дае сэрца, болын ідзе. Я ўжо баюся дзе да ўрача ісці. Рудня. ПОД м. Застаронак. Наш дзядзя стралец, стралец, застрэліў чатыры мышы, а пятая пад под бяжыць. Заполле
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

невя^ома
4 👁
 ◀  / 177  ▶