Юзік, тэй тожа многа перашорсціў. То сюды прывозіць, то там. Хожава.
ПЕСЕЛЬНІК м. Спявак. У партызанах у нас быў гарманіст. A песельнікі якія былі! Цяпер такіх німа. Як гайнем бывала — аж лес калышацца. Рудня.
ПЕЧАНЁУКА ж. Каўбаса з печані. Мурожніца.
ПІГУЛКА ж. Таблетка. Цэлы дзень пігулкі глытаю, а не лепшае. Слабада.
ШЛАВІНЫ мн. Пілавінне. Бачу, ляжыць куча пілавін. Налібокі.
ПІЛЬНА прысл. Тэрмінова, неадкладна. Яму пільна нада ехаць было ў той лес. Бірулі.
ПІЛЬНІЦА ж. Лесапілка, пільня. Слабада.
ПІРГНУЦЬ зак. Штурхнуць, піхнуць. «Гэны гэнага піргнуў — гэны паваліўся». Слабада.
ГПСКАТ м. Піск. На лета да мяне прыязджаюць унукі, піскат у хаце. Рудня.
ПІСКЛІНЯТЫ мн. Кураняты, пыляняты. Перан: Дробненькія ранкі на лытках ад сіверу. Слабада.
ПІТЛЯВАЦЬ незак. Пытляваць. Даўней пшаніцу вазілі пітляваць у млын. Надта ж мука добрая пітляваная, але тады вотруб'ёў многа. Яны праўда, на глум не йдуць, добра карове сечку абмешваць. Краснае.
ПІТЭЛЬ м. Млын, у якім пытлявалі. Пшаніцу ж сеялі, a ў нас быў пітэль, крупэўня была. Рудня.
ПІЦАВАЦЬ незак. Доўга i цяжка працаваць. Колькі я папіцавала на гэтых сотках! Слабада.
ПІЦОГА ж. Драпіна, шнар. А бо, Аньця, вот жа ты ў піцогах, як Ігнасёва кабыла! Гэта мусіць дзярбучка ваша твар абадрала. Вот дапускаесься, каб дзіця твар драла. Краснае
Дадатковыя словы
вотрубёў
60 👁