Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ідзі, мая жонка даўно сьпіць»,— i не пусьціў яе ў хату. Краснае. ПАТРЭБА ж. Госці, бяседа. Калі ў патрэбе, дык i гаворыць: на таго паглядзеў, не з тым пасядзеў... На патрэбу купляў хлеб, гарэлку. Прыду, крычу, што брыдка гэтак во піць, дзе ўжо патрэба, дык там ужо можна. Як ён кажа, пела ў патрэбе. Ці п'ю, ці ня п'ю — пяю. Хожава. ПАТУЛЯКА агульн. Той, хто туляецца, хаваючыся ходзіць. Так i туляецца па-за вуголлю, патуляка гэты. Слаб ада. ПАУБАСТКА ж. Доўоня. ПАУДЗЁН м. Поўдзень. Недзе толькі пад паўдзён прышоў бацька будзіць сына. Серкавіца. ПАХАДУЧЫ прым. Спрытны. Сыны яго пахадучыя, Дочкі яго пабягучыя. Доўгае. ПАХЛЯПЕНЬ м. Стары, згнілы грыб; стары, зусім нямоглы чалавек. Слабада. ПАХЛЯПНІ — зношаны ўшчэнт абутак. ПАХНЮЧЫ прым. Пахучы, духмяны. Ой, гэты язмін такі пахнючы, на ўвесь двор. Слабада. ПАЦЕПКІ мн. Дробныя рэшткі яды ў місе ці на скаўрадзе. Адны пацепкі засталіся. Слабада. ПАЦМУЛІЦЬ зак. Есці без апетыту. I не есць нічога, варэння пацмуліць, во i наедак. Рудня. ПАЦУРБАЛАК м. перан. жартаўл. Тоўстае дзіця. Генін пацурбалак малы так бегае, аж радасьць глядзець. Волма. ПАЧАПАЦЬ зак. Пайсці памалу, не спяшаючыся. Hy, што, пачапаем поціху? Слабада. ПАЧЫНАЛЬШК м. Запявала у гурце калядоўшчыкаў або валачобнікаў. Пачынальніку бывала надаюць больш чым каму яец, каўбас. Ладасна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

доўбня
5 👁
 ◀  / 177  ▶