Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ПАСОВІШЧА агульн. абразл. Непаважаны чалавек. Стасік з Курачак — пасовішча, а не мужчина, страх на яго гляну ць, а не толькі жыць з ім. Волма. ПАСОЛЬ ж. Фасоля. У гэтым годзе мароз быў, пасоль некалькі раз садзілі ды i агуркі, муся, таксама. Хожава. ПАСТАР м. Пастух. Поп паглядзеў на торбачку i кажа: «Я— не пастар, не буду хрысціць, бо мала прынеслі». Кінуў i пайшоў у другі пакой. A дзіця плача, маткі ж німа Рудня. ПАСЩ зак. Прапасці. Ездзілі ў Ліду, ездзілі ў Вільню, a з Вільні пяшком каровы вялі, акурат перад гэтым у мяне карова пала. Рудня. ПАСЫ мн. Від узора, якім ткалі пасцілкі. Якую аснову зробіш, то такі ўзор i вытчаш. Узоры красівыя былі: i ў пасы, i ў клетачку, i ў абгародачку. Рудня. ПАСЯДЗЕЛЬНІК м. Сядзенне. 3 нялюбым дзедам сядзела, ні з ім пасядзельнік, ні з ім пагукальнік. Ладасна. ПАТАЛАХ м., абразл. Несумленны, нячэсны чалавек. У Лазучончыхі, яе суседкі, мужык — вот паталах! Яна да дачкі ў госьці ездзіла, a ён узёў хазяйства ўсё яе рашыў, каб яна не ведала. Приехала — анёж вуглы пустыя i мужыка німа. Краснае. ПАТОМЫКА прысл. Потым, пасля. Патомыка падрасла, прала кудзельку, кросна. Хожава. ПАТРАФІЦЬ зак. Дайсці куды трэба. Баба адна тут у прочкі хадзіла, узяла й заблудзілася i дамоў ніяк не патрафіць. Ходзя i шукая: «Здэцца ж, ад Дароты — першыя вароты, ад Ігната — другая хата. Кузёмка, a Кузёмка, адчыні! я твая жонка.» — «Ідзі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 177  ▶