ПАРУШЭНЕЦ м., бат. Астрачал, куравай. Забаліць яму жывот, нарве парушэнца, напара i паправіцца. Хожава. ПАРЦІЗАНКА ж. Спагадл. Партызанская барацьба, партызанскі рух. Пытаецца: «Можна парцізанку арганізаваць?» Хожава. ПАРЦІЛЯВАЦЬ незак. Размяркоўваць. Ішчэ як калхоз тутака быў, прышлі мы на работу, нарэсьця брыгадзір прышоў i папарціляваў нас на работы. Мяне дык з аднэй бабай каноплі рваць паслаў. Краснае. ПАРЦЯНКОВЫ прым. Парцяны. Надзяеш, бывала, чысцейшую нажутку, спадніцу простую парцянковую, лапці лепшыя абуваеш i сустракаеш сватоў. Ляшчынск. ПАСА ж. Вялікая бочка для збожжа. У пасу некалі ссыпалі зярно. Навагрудскі р-н. ПАСЕІ мн. Абдзіркі — пры ачышчэнні збожжа на крупадзёрцы. Крупы можна рабіць i дробныя, i буйныя. A пасеі, іначай — абдзіркі, ідуць асобна. Рудня. ПАСЁЛАЧАК м. Невялікі ўчастак пад хату i агарод. Мы разам жылі на той бок ракі да вайны. А ўжо потым узялі тут пасёлачак. Рудня. ПАСІЛАК прысл. Пад сілу. Сама пасілак мне есці яйка — i тое ня ем, няможна. Волма. ПАСКІПАЦЬ зак. Пашчапаць. Толькі выйшлі, а тут як бухнула — i ёй у вісок, i ручку паскіпала. Ліпна. ПАСКУРАЦЦА незак. Хваліцца. Якуціха паскураіцца сваім здароўем, многа мае яго залішне. Волма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
32 👁