Прыдзеш да яе, яна сядзіць на пены i ружаньчык перабірае, пэўня, пацяры гавора. Краснае. ПАНОША ж. Цяжарнасць. У яе было восем паношаў, a дзевяць дзяцей, бо адзін раз блізняты нарадзіліся. Слабада. ПАНУРЬІЦЦА незак. Свавольнічаць, неслухацца. A калі хто панурыцца, дык поп ставіў на калені на жарству. Во як было. Стаіць каторы, аж слёзы цякуць. Рудня. ПАПРАДУХА ж., уст. Жанчына, якая прадзе. Дзеўкай як я была, папрадухі зьбіраліся, ткалі кроены. Адбельвалі палатно. Хожава. ПАПРАДУХА ж. уст. Жанчына, якая прадзе. Во мая сваці добрая папрадуха была! Шпульку за шпулькай прадзе, а ніткі, як талькі, тоненькія. Краснае. ПАПРАДУХІ толькі ў m h., уст. Зборышча вясковых жанчын i дзяўчат з прадзівам у зімнія i асеннія вечары. Я дзяўчынкай хадзіла ўжо ў папрадухі. Возьмем караўлоты, зьбяромся ў адну хату i вучымся прасыді. Якія мы йшчэ папрадухі. Краснае. ПАРАСПАРЦЫЛЁЎВАЦЬ зак. Папарадкаваць (жывёлу). Пайду параспарцылёўваю скаціну i мігам туды. Волма. ПАРЛОВЫ прым. Ячны. Парловыя крупы добра на куццю. Кукалеўка. ПАРУБЁНЬ м. Жэрдка, якою ўціскаюць вазы. Саўхоз у Красным стоў у 1960 годзе. Прынёў усіх нас. Мы здалі пры калхозе — сямяны, коней, упраж, калёсы, парубень, плуг, барану. Але нам затым залічылі калхоз у стаж з 1949 года, як на пеньсію адпраўлялі. Краснае
4 👁