ПАЛЁГЛЩА ж. Палеглыя збожжа i травы. У пора ледзь ногі прыцягнуў дамоў, касіў палегліцу. Па палёгшай трэба пацягнуць касой. Хожава.
ПАЛЕЦ м. Ручка, якая прымацавана да касся (касідла). Палец вышэй паднімі! Бірулі.
ПАЛІВА ж. Збанок. Паліва ў пашаноце, дык доўга будзя. Паліўнікі некалі вот харошыя палівы рабілі.
УКазаковай Ніны бачыла гэткую, кажа, што цяперакаў купіла на віно. Краснае.
ПАЛІЎНІК м. Ганчар. Паліўнікі некалі рабілі палівы як спарышы, альбо іх дваякі называлі. Мы цёмгля на ток бралі яду ў іх, як малацілі. Краспае.
ПАЛОЙНІК м. Апалонік. З'ем усё, а ён у плач. Маці з палойнікам да нас ляціць. Хожава.
ІІАЛЫКАЦЬ незак. Палыкаю, палыкаю— ніяк не палыкну. Навагрудскі р-н.
ПАЛЫКНУЦЬ зак. Праглынуць. Не магу палыкнуць, у горле дзярэ, хоць плач. Навагрудскі р-н.
ПАЛЮДЗКАВАЦЦА зак. Часова красавацца. Доўга я плакала па гэтай сукенца. Так i не палюдзкавалася ў ёй. Волма.
ПАМАЗЛЫК м. Кавалак сала, якім мажуць патэльню, падмазка. Во, а цяпер з'ем памазлык. Бачыш, якіў ўкусны, а ты баяўсё. Навагрудскі р-н.
ПАМАЎЗНІЦА ж. Ласуха. Вот памаўзніца! Ўсю смятану зверху з'ела, ах, каб табе даў бог здароўя. Волма.
ПАМЯТНЫ прым. Памятлівы. А божа мой! Ён памятны, хай ён раскажа, а што я, нічога не помню. Хожава.
ПАНАЎМІЦБ зак. Здагадацца. Баба Колява цёмгля кажа: «Вот я скора панаўміла, што ты задумала
Дадатковыя словы
зела, зем
30 👁