Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ПАЖЫВЩЦА зак. Перакусіць чаго-небудзь з яды. Чаго гэта табе даць смашнога пажывіцца, голад прагнаць. Волма. ПАЗАДДЗЕ н. Адыходы пры веянні намалочанага збожжа. Мех пазаддзя прынёс, курам будзе. Слабада. ПАЗЫЛЛЕ н. Рэшткі памыяў, недаедкі, астаткі свінні сабрала пазней. Слабада. ПАКАЛІСЬ прысл. Пакуль. Андрэйка ішчэ цяжка гаворыць. Людзі i кажуць: пакалісь камень не скажа, дзіця ня будзя гаварыць чыста. Краснае. ПАКАРЧАВАЦЦА зак. Разрасціся (карчом — пра агародніну, жыта). Як жыта пасеюць, гавораць жыта абышло, а як пакарчуецца, называюць руняй. Зразу вылазіць па аднаму каліўцу, а посьля яно выпусця колькі каліўцоў. Во, кажуць, жыта пакарчавалася, дае падсадку. Краснае. ПАКІДЗІШЧА н., зневаж. Непаважаны чалавек, якога ўсе стараняцца. Каб мне яго i сілай аддавалі, дык я б у хату не ўзяла Стасіка, гэта ж пакідзішча, а не мужчына, толькі бяду сабе на галаву возьмеш. Волма. ПАЛ м., толькі ў адз. Гарачка, высокая тэмпература. Нявестка ўжо каторы дзень ляжыць. Пал надта ж вялікі, дакторка была, кажа, што грыпа. Першы дзень аж за сорак падскочыла. Краснае. ПАЛАВЕНЬКІ прым. Форма ацэнкі ад палавы. Ён на коніку, на вараненькім, яго мілая на палавенькім. Трэці Гарадзец. ПАЛАНАЧКІ толькі мн. Маленькія начовачкі (карытца) для «палання» круп, збожжа. «Вазьмі паланачкі i прапалай абтоўчаны авёс. Лагойскі р-н
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 177  ▶