ПАДПАСЦІ зак. Звычайна аб хваробе. Нечакана, раптоўна ўзнікнуць, з'явіцца. A ў гэту здаровую ногу рожа падпала. Хожава.
ПАДПбЛЬКА спагадл. Падпольная барацьба супраць фашысцкай дыктатуры i буржуазна-памешчыцкага ладу ў Польшчы. У нас самая падполька была пры Польшчы. Хожава.
ПАДПАСВАЦЬ незак. Пасвіць жывёлу дадаткова, пасля таго, як прыгоняць з поля. Бацька кожны дзень яе патпасваў пасля пашы, дык прывучыў. Хожава.
ПАДПАСЩЦЬ зак. Пасвіць жывёлу дадаткова, пасля таго, як прыгоняць з поля. Стасік, ідзі па авечкі. Яны толькі мокну ць, а пасля павядзеш у сад падпасеш.
ПАДРУЧШК м. Шафер, удзельнік вясельнага рытуалу з боку жаніха. Калі ж падручнік доўга таргуецца, нікога не дае, дзяўчаты спяваюць: «Казал! падручнік вельмі харош, ажне падручнік крывасос». Больнікі.
ПАДРЫГАЦЬ зак.; асудж. Патанцаваць. А зара падрыгаюць, падрыгаюць гэныя танцы i разыйдуцца па хатах. Хожава.
ПАДХВАТШЧАК м. Форма ацэнкі ад падхватнік. Адзін з калядоўшчыкаў або валачобнікаў, які звычайна падхопліваў пачатую запявалам песню. Пачынальнічку сорак яечак, а падхватнічкам хопіць па дзесятачак. Ладасна.
ПАДЦЯЛЕЖЬЩЬ зак. Паваротам каня ў аглоблях прыпадняць перадок калёс. Падцялежыўшы, лягчэй перакуліць воз. Слабада.
ПАДШЫЦЬ зак. Падбіць. Падшылі столь фанерай i ў хаце цяплей. Бірулі
Дадатковыя словы
зявіцца
37 👁