Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ПАДКАЗЧЫК м. Даносчык. Але сярод нашых сядзелі i падказчыкі, i праз іх білі нашых людзей. Хожава. ПАДКАЛУТКА ж. Забелены малаком суп з бульбы i мукі. Дай хоць паўвядзерца бульбы. Дзеткам хоць падкалоткі якой звару. Слабада. ПАДМЯЛЕННЕ м. Рэшткі, які застаюцца пасля апрацоўкі льну церніцай. Я на льне пасля вайны рабіла. Пайду ў калхоз мяць — дак з падмялення i сабе што зробіш, бо не было з чаго. Рудня. ПАДКІ прым. Дападкі, ахвочы. А маладыя цяпер вучыцца не падкія, ня хочуць. Хожава. ПАДКУСЩЬ зак. перан., асудж. Выдаць кагонебудзь. Падкусіў той пабрахаталь татку з гадамі. Аш тры гады скруцілі яму, падмаладзілі. Краснае. ПАДЛАБУНЬВАЦЦА незак. Падлізвацца да каго-небудзь, быць ліслівым. Панталеева нявестка была аддзялілася, паставіла хату сабе, а посьля паглядзела, што ў сьвякрыві болей багаства, тады давай падлабуньвацца да яе, каб прыгарнуць сабе яе золата. Сьвякроў золата аддала, а дачку згубіла. Краснае. ПАДЛЫЖШК асудж. Чалавек, які любіць кпіць з другіх. Піліп добры падлыжнік, цёмгля зубы голя над кожным чалавекам. Але Шурка яму ніколі не дасьць выгаварыцца, дасьць яму адпор. Краснае. ПАДОЙМІШЧА У фразе: i на падоймішча. Як падняць, цяжкі. Гарбуз — на падоймішча, ледзь занесла. Лагойскі р-н. ПАДОЛЛЕ м. Прыпол, падол. Здзівіўся стары, бо як гэта ў падолле сыпаць вугалле. Пераброддзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 177  ▶