Добрая мячка дык па два i па тры дзесяткі намінала. Красное.
ПАВЫИМАЦЬ зак.; перан. Узяць, дастаць. Пайшла ў лабараторыю, павыймала ўсе спраўкі. Хожава.
ПАВЭДЛЕ прыназ. Паводле, у параўнанні, супраць. Ён жа павэдля яе — дзяцюк. Волма.
ПАВЯДЛЩА ж., Паляндвіца. Павядліцы ўзяла трохі, туфлі ў руку i павяла карову. Хожава.
ПАГАДАНКА ж. Пагалоска. Праўда, я гэта не выдумала, гэта такая пагаданка хадзіла па вёсцы пра Юзафавы рызманы i яго жонку. Краснае.
ПАГАРОДШК м. Хлапчук ці падлетак, які лазіць у чужыя гароды красці. Слабада.
ПАГУКАЛЬHIК м. Гаворка, гутарка. 3 нялюбым дзедам сядзела, ні з ім пасядзельнік, ні з ім пагукальнік. Ладасна.
ПАДАТКНУЦЬ зак. Зрабіць данос, тайна паведаміць. Немцы прыязджалі ў вёску часта. Нехта падаткнуў, што ў вёсцы партызаны, дык яны i прыехалі. Рудня.
ПАДВЫПІТЫ дзеепрым. У лёгкім ап'яненні, на падпітку. Быў не п'яны, але трохі падвыпіты. Слабада.
ПАДДЗЕЎКА ж. 1) Дзяўчына-падлетак. 2) Toe, што адзяюць пад верхнюю вопратку, каб цяплей было. Скінула i плашч i паддзеўку цёплую. Слабада.
ПАД'ЁМ м. Ліфт. паеду, у ванне вымыюся ў дачкі. Толькі цяжка на ступеньках падымацца. Але там i пад'ём ё. Рудня.
ПАДЖЫВОТНІК м. Пахвіна. Бабанькі, быстрой ідзіце, машына чакае. Вот, а барты якія высокія! Мужчына — не баба, быстранька ўзлезе, а яны дык жываты паадбіваюць, то паджывотнікі. Рудня
Дадатковыя словы
апяненні, падём, пяны
36 👁