Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
НЯМАШАКА безас. Няма. Нямашака ніводнага дня, каб не ўспомніла я свайго сына i гэтую песню. Нараблюся за дзень, лягу, а ў галаве ўсё гэта песня пра краснага камандзіра. Рудня. НЯНЬКАЦЦА незак. Няньчыцца. Німа ніякай работы, толыгі з ім стой i нянькайся, дзядзюкайся, забаўляй. Волма. НЯШЧАСНЩА ж. Няшчасная. Была завязана такая хустка, дык што ў ружах ляжала — няшчасніца. Хожава. п ПААБАБЩЦА зак. Стаць як баба. У горадзе паабабіўся трохі. Слабада. ПААДЦУШВАЦЬ зак. Паадціскаць. А кавалеры гэтыя малыя, на ногі лезуць i лезуць, усе пальцы пааддушваюць. Рудня. ПА-АНГЕЛЬСКУ прысл. Па-аншійску. У Амерыцы я хадзіла ў школу тры гады. За гэты час навучылася гаварыць па-ангельску. Рудня. ПАБРАХАТАЛЬ м., зневаж. Пляткар. У нашага старога была добрая пеньсія, каб не той пабрахаталь, каб яму дабра не было. Мэтрыкоў не было, яго паставілі на наружны від, i як аглянецца — так i запішуць. Дык на тры гады памаладзілі. Краснае. ПАБУНТАВАЦЬ зак. Пераблытаць. О, усё пабунтавалі, зноў пачынай. Навагрудскі раён. ПАБЯГУЧЬІ прым. Увішны. Сыны яго пахадучыя, дочкі яго пабягучыя. Доугае. ПАВЕСМА ж. Шэсць жменяў лёну. Мячка, як намне шэсць жмень лёну, вяжа павесму, а як накладзе дзесяць павесмаў, кажуць, што намяла дзесятак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 177  ▶