Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
НІКАГЕНЬКІ займ. Форма ацэнкі ад нікога. Няма ў лузе нікагенькі, толькі адзін салавейка. Рудня. ШКАЦЬ незак. Шукаць, раз-пораз заглядваючы ўсюды. Чаго яны нікаюць тут? Бірулі. ШМАШАКА безас., вык. Няма. Сын у Барысаве жывець, але дзяцей німашака. Рудня. НІМАШАЦЬКІ безас. вык. Няма. Ногі мае рвуць, месца німашацькі. Рудня. НІМАШЧЫ прым. Той, які нічога не мае. Рудня. НІЯКІ займ. Той, што не мае вартасці, зусім кепскі. У нас, праўда, клуб вялікі, але ніякі. Хожава. НЫРАЧІСА ж. Жанчына, якая ўсюды «ныркае», імкнецца дапасці, пабыць, заявіцца. Бяз гэтай нырачкі нідзе не абойдзецца. Слабада. НЫРКАЦЬ незак. Заглядваць, туды-сюды, шукаць. Чаго яна там ныркае? Слабада. НЯБОЖ м. Форма звароту. Голубе, даражэнькі. Но, но, но, казёл, но, но, но, нябож, паварочайся, не забывайся, то на той бачок, то на той бачок. Заполле. НЯБОСЬ пабочн. слова. Як у застаронкі снапы будуць складзены, дык, нябось, жыта на такавішча пасыпіцца. (...) Нябось, Франя ў калхоз не пашла, а нейкую работу ў Мінску нашла. Лягчэй. Краснае. НЯДБАЙНІК м. Гультай. За ліхім мужам i нядбайнікам мая доля няшчасна. Вязынка. НЯЗМЫСЛЫ прым. Неразумны, неспакойны. У мяне козачка ёсьціка. Аказілася цяперака, прывяла казельчыка аднаго, дык хачу ішчэ козачку, каб не нудзіліся. А старая каза, гэткая нязмыслая, надаядная, аж на сьцены скача. Трэба, мусіць, збыць яе. Краснае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 177  ▶