ПАШАВЭЛАК м. Невырослы хлопец, падлетак. На вечарынцы добрых кавалераў няма, адны пашавэлкі. Слабада. ПАШТАРКА ж. Паштальён. Паштаркай яна цяпер робіць. Бірулі. ПАШЧЭМКІ мн. Сківіца. Учора зуб зламала, а сёння пашчэмкі баляць. Навагрудскі р-н. ПАНА ж. Бяда, гора, ліха. 1) Калі чалавеку трудна, то ён усё перажыве, а як добра жыць, то ўсё нейкую пачу выдумае; 2) Німа на яго пачы ніякай. Волма. ПАЯРЧЫЦЬ зак. Зрабіць мацней. Паярчы пайдзі радзіва, а то ні чуваць, што ў ім гавораць. Волма. ПЕЛЕСЩ мн. Пелюсці, пелюшцы. Выступы па канцах ночваў. Добра зачапі вяроўку за пелесці, каб начоўкі не сарваліся. Слабада. ПЕЛЯСЦЬ ж. Спінка ложка. Нінка, мая хрышчоніца, маленькай вот сьмешная была. Я хворая ляжала, галавы не паднімала ад падушкі, а яна прыдзя да ложка, возьмецца ручкамі за пелясьць i пяе. Бабка яе гэткую сьмешную песьню наўчыла. Я ужо такая хворая, а ўсё роўна засьмяюся, нявытрываю. Краснае. ПЕРАБУНТАВАЦЬ зак. Пераблытаць, перайначыць. Падагналі нас немцы да вёскі i сталі рыхтаваць весільніцы. Але парцізаны перабунтавалі ім ўсё. Рудня. ПЕРАГАВОРШЧЫК м. Перакладчык. А ён стаў, у немцаў за перагавошчыка. Ад перагаворшчыка многа завісела. Хожаеа. ПЕРАЖАРГНУЦЬ зак. Пераступіць. Як я была маладая, дык мы на вяселле хадзілі. Раз такая крутаніна была, буран. Гурбы намяло, што не пера
5 👁