АБРУСАК м. Абрус, настольнік. Так у нашай Стэфкі брыдка ў хаце. На стале абрусак з махрачамі — чорны. Рудня.
АБУРВЛЛАК m. Непрыгоднае палена. Летась у новую хату перайшлі, а каля яе работы процьма. Адных абурвалкаў да ліха валяецца. Трэба будзе на падпал перапілаваць. Краснае.
АБФЭНДАЦЬ зак. Забрудзіць, абхляпаць нечыстотамі. Гл. Абкерзаць i аблюмаць. Слабада.
АБУЗВЕЧЧА н. Розны, звычайна, рагазлівы хлам. Мастоўскі р-н.
АБЦЭНГІ мн. Абцугі. Во гэтымі абцэнгамі яшчэ дзед мой сапожнічаў, я іх берагу, хай ляжаць. Навагрудскі р-н.
АБЦЯМНЕЦЬ зак. Быць засцігнутым цемнатой. Ішлі тры дзяўчынкі дарогай i абцямнелі. Тады глядзяць — стаіць хатка. Зайшлі яны ў тую хатку. Ляшчынск.
АБЭЛГА ж. Непаразуменне, памылка. Нейкая абэлга выйшла у Мар'яна з Валяй, адзін аднаго ні раскумекалі. Волма.
АГАЗЗЮ прысл. Надта нахабна, нахрапіста, бессаромна. Агаззю лезе ў вочы — радачкі няма, не абараніцца. Застадолле.
АГАРНУЦЬ зак. Утаргаваць з выгадай. А я панясу яечкі прадаваць, ды лічу, сколькі ўтаргавала. «Сшлькі ўзяла?» — пытае. «Два», буркну я. А сама шэсьць агарнула. Хожава.
АГЛАБША ж. Аглобля. У лес ездзіла, дровы рэзала. Калі зломіцца аглабіна — плачу, а тады i сама навучылася іх рабіць. Рудня.
АГЛУМЛЕННЕ н. Тлум, лішні клопат. Цяпер во ўнукі прыехалі на лета, арыштанты, адно аглумленне
Дадатковыя словы
маряна
48 👁