АБКЕРЗАНЫ (ад абкерзаць) прым. Забруцжаны, абхляпаны нечыстотамі. Вярнуўся аж пад раніцу, увесь абкерзаны. Слабада. АБЛАЗІЦЬ незак. Траціць першапачатковы колер, ліняць. Я ж яе (сукенку) так берагла. Ды мацерыя такая добрая — шоўк. I не аблазя. Рудня, АБЛІВЁНЬ м. Зімовы дождж. Надовічы вот пагода была, марозік, ціха было, a сёння аблівень ідзе i замаражаваць пачынае, галалёдзіца будзе. Краснае. АБЛЭВУХ м. 1) Аблавухі, у вялікай вушанцы. 2) Някемлівы, няспрытны, размазня. Ну што ж, калі ён аблэвух, размазня. Слабада. АБЛЮМАЦЬ зак. Апаскудзіць, забрудзіць. Усю спадніцу аблюмала, глядзець брыдка. Слабада. АБМАНАЧКА ж. Падманшчыца, ашуканка. Дзяўчатачкі, абманачкі вы мае. Абманулі маладзенькую мяне. Болынікі. АБМЁЦІЦА ж., толькі ў адз. Мука з абмецця (зерня нізкага гатунку). Горшае зерне абмятаюць, аддзяляюць ад мякіны, i яно на абмеціцу добра. Краснае. АБМЕЦЦЕ н., зборн. Зерне нізкага гатунку. Як веюць на такавішчы ўручную, абмецце, яно лягчэйшае за добрае, дык далёка ляціць. Тады яго абмятаюць, аддзяляюць ад мякіны, i яно на абмеціцу добра. Змалоць — i свінні зьядуць. Краснае. АБМОЛ м. Мука, якая ідзе на корм жывёле. Абмол ідзе свінням, а астатняя частка сабе. Кукалеўка. АБРАДАВАЦЦА незак. Рабіць, як патрабуе вясельны абрад. Усе садзяцца за стол, абрадуюцца па адной, ці па дзве чаркі. Рудня
22 👁