ЛЕКСІКАААБАГНАЦЬ зак. Абараць, акучыць бульбу. Я ўжо абагнаў яшчэ заўчора, a Мікіта й ня думае. Слабада.
АБАМБЕРЫЦЬ зак. Абстрыгчы. Во, брат, абамберыла! Хоць як авечку — у рады, алe чыста. Слабада.
АБАРАЦЬ зак. Абагнаць. Была на полі сёння. Бульбу абаралі. Чуць прыцягнулася дамоў. Рудня.
АБГАРОДАЧКА ж. Від узора, якім ткалі пасцілкі. Якую аснову зробіш, то такі узор i вытчаш. Узоры красівыя былі: i ў пасы, i ў клетачку, i ў абгародачку, во як вакно, якраз рамы раней такія былі. Рудня.
АБДЗІРКІ мн. Высеўкі, адыходы, якія застаюцца пры вырабе круп. Барабан круціцца, i шалуха адлятае, а хрупы застаюцца. Крупы можна рабіць i дробныя, i буйныя. А пасеі, іначай — абдзіркі — ідуць асобна. Рудня.
АБГУЛЯЦЦА зак. Загуляцца. Прыдзе да мяне ўнучка, але сёння, мусі, там абгулялася зь дзецьмі. Хожава.
АБЁДНІ прым. Абедзенны. Вам, дзяўчатам, крыху цяжэй, а хлопцам — схадзіў на стан, там, у абедні перарыў многа збіраецца, i запішыця. Хожава.
АБІНДЗЁЖЬІЦЬ зак. Ашукаць, абакрасці.
АБЗЛАДЗЕЙШЧАЦЬ зак. Незаслужана абвінаваціць у зладзействе, абняславіць. Пасварыліся мы ўжо даўно: яна ж мяне абзладзейнічала. Хожава
54 👁