НАРАПАРАВАЦЬ зак. Адрамантаваць. На гары ішчэ такі добры вобуй ляжыць. Нарапараваць яго, дык ішчэ можна на работу насіць. Лепей, як новыя бэсьціць. Краснае. НАПАСІШДКІ i НАПОСЛЕДКІ прысл. Нарэшце. Напаследкі выпілі i маю наліўку, п'яніцы. Слабада. НАПАЎДЗЁН прысл. У сярэдзіне дня. Ужо сонца напаўдзён. Слабада. НАГОЦАВАНА дзеепрысл. Напхана, набіта. Поўная торба напіцавана стручкамі. Слабада. НАРУБАЦЬ зак. Насячы. Нарубаў дроў дзядзько, а потым сам думае: «Нарубаў бы больш, але хамут парвецца або воз паломіцца». Дзярэчын. НАРУГАЦЦА незак. Здзекавацца, кпіць з кагонебудзь. Ты яшчэ наругацца будзеш? Я табе наругнуся. Бірулі. НАСАБАЧЬІЦЦА зак., груб., абразл. Стаць несумленным, стаць на шлях падману. Так ужо насабачыўся, што круціць увачавідкі. Хожава. НАСКАБЛІЦЬ зак. Наабіраць. Наскаблі бульбы, зварым вечарам. Бірулі. НАСЦЁБАЦЬ зак. Набіць, пакараць. Як ня выйдзеш, на работу, дак тады пан, бывала, нагайкай насьцёбае. Хожава. НАСЯКАННЕ н. Страва, прыгатаваная з страўніка жывёлы. Насяканне можна зробіць. Бірулі. НАТРУДЗІЦЦА зак. Напрацавацца, замарыцца. А нам не да спеваў, мы ж натрудзіліся. Хожава. НАЎПОПЕРАК прысл. Супраць, насуперак. Стагналі людцы, але працавалі i баяліся слова наўпоперак сказаць. Нарэйшы. НАЎРЫЦЦА i НАЎРЭЦЦА зак. Натрапіць, нечакана спаткаць. Волька наша ў Радашкавічы ця
Дадатковыя словы
пяніцы
7 👁