Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
НАДЗЮГАЦЦА зак. Нахадзіцца. Я ў той дзень надзюгалася колькі хочаш, але спаць яшчэ не лягла. Рудня. НАДРЬІНДАВАЦЦА зак., іран. Патанцаваць. Усе пайшлі танцаваць, a Марцін павесіў на краваць новы кажух, пакуль надрындаваўся, дак i кажух паехаў. Хожава. НАКАЛОЦЬ зак., груб. Падмануць, абдурыць. Нарэзалі талонаў, напісалі i далі Лене, каб дала па тры порцыі. Хацелі накалоць. Хожава. НАКАЛПАК прысл. Набок, набакір. Наш Вася шапку накалпак нося. Ніколі начай не надзене. Гэта прывычка, мусіць, ужо такая. Іншыя бабы хусткі гэтак завязаваюць. Краснае. НАКІЛБАСІЦЬ зак., груб. Нагаварыць абы-чаго. Ідзіце да Рамана, ён шмат чаго ведае, ён вам накілбасіць. Хожава. НАМЁК м. Знак. Як я была малая, вот любіла каля рэчкі гуляць. Зраблю ў пяску намёкі пятой i цэлы дзень гуляю, ад пяты да пяты: i сонца зойдзя. А маці з пугай як прыдзя, як джгне пад лыткі, во ляту дамоў. Краснае. НАМЁТКА ж. Метка, знак. У тую вайну служыў у Окскім палку, ранены быў, вось тут наметкі на лбу. Рудня. НАМЕТКА ж., уст. Жаночая павязка на галаву. Збяромся ўсе, парафіяй, i тчом намёткі. Хожава. НАПАДАМ прысл. Нечакана, раптоўна. Як прыехаў нападам у госьці, то не чакай добрай пачастосыді, бо не чакалі ж, не рыхтаваліся. Волма. НАПУСТА прысл. Без прычыны. I сабака напуста не забрэша. Крамяніца-Дольная
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 177  ▶