Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
н НАБРЫЗНЬ ж. Брыдота. Яна для мяне горш набрызні. Бірулі. НАБРЭНКНУЦЬ зак. Набрыняць. Фасолі зоўтра зварыш на дзень, але спачатку памачы, каб яна набрэнкла, так яна не разварыцца. Краснае. НАБЭРСАЦЬ зак. Напісаць неразборліва. Haбэрсаў нешта, не разбярэш, от пісака, чорт голаву зломіць. Навагрудскі р-н. НАВАРАЦАЦЬ зак. Званітаваць. Хто гэта наварацаў? Слабада. НАВЁЛІЧКІ прысл. Велічынёй. У мяне дык yce дзеці любілі праснакі есьці з салодкім малаком. Дык я цёмгля пякла. А як увесь хлеб выпяку, тады паскрабу дзяжу i нарэсця ўсаджу перапечачку з яблык навелічкі. Краснае. НАВУРЗГАЦЦА зак. Насёрбацца. Так навурзгаўся заціркі, што чуць адсопся. Слабада. НАГІБКАМ прысл. Піць не шклянкай, а нахіліўшы якую-небудзь пасудзіну; нагбом. Іду з магазіна, а Кастусь віно Лідзе нясе. Астанавіліся зь Лідай, выпілі нагібкам тое віно i разышліся. Краснае. НАДОВІЧЫ прысл. Не так даўно, надоечы. Надовічы мы сабраліся на калхознае поле ісыді. Выходзя Юзаф на двор i запрошвае ў хату: «Браточкі, хадзеце ў хату, падзівіцеся». Мы гуртом i ўвайшлі. A ён узёў у аднаго пугаўё, ды давай рызманы з-за куфра выцягваць пугаўём. Краснае. НАДЧЭКВАЦЬ незак. Чакаць з хвіліны на хвіліну. Заслаўе. НАДЗЮБАЦЦА зак. Напіцца гарэлкі. Нехта ж казоў, што твой зайшоў к Апанасу ды надзюбаліся. Хожава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 177  ▶