перака на работу езьдзя. Колькі прасіла яе, каб купіла боцікі цёплыя на кажурыне, дык не было ўсё. А ўчора во кажа, наўрылася, але насіць німа калі. На гэну зіму будуць добра. Краснае. НАЧАЙ прысл. Іначай. У нас кажуць «лейцы», а ў Волме начай — «вожкі». Кукалеўка. НАЧНЩЫ мн., уст. Паводле народнага павер'я — міфічныя істоты, якія не даюць спаць. Зара-зараніца, будзь памачніцай, вазьмі ў майго дзіцяці начніцы: пужлівыя, крыклівыя, несанлівыя. Загор'е. НАЧЧЫ займ. Інакшы. Уперад машыны былі наччыя, a цяпер машын многа. Спачатку баяліся, пакуль увазналі іх. Кукалеўка. НАШАРУ прысл. Перад тым, як стала цёмна, шарай гадзінай, прыцемкам. Нашару на могілкі прыйшла жанчына з Аханян i пачала галасіць па сваім пахаваным мужыку. А той дзядзька, што ўваліўся ў яму, прачнуўся i стаў гаварыць. Коцькі. НАШЧАДРЫЦЬ зак. Сабраць пачастункі i паднашэнні ў час калядавання. Тут яны нам вынеслі мёду, гарэлкі, мяса. Мы яшчэ зайшлі на другі хутар, i там яшчэ нашчадрылі. Рудня. НЕВІНЁНТАЧКА ж. іран. Невінаватая, анёл. Гэта невінёнтачка Гармашова палец аб палец каб калі стукнула, толькі вымалёўваецца. Волма. НЕДАБОЕК м. зневаж. Састарэлы ветэран вайны. У нас на хутары адны недабойкі. Прымушаюць хаты пераносіць або пераходзіць у новыя. Xo~ жава. НЕДАЛЁЧАНЬКА прысл. Форма ацэнкі ад недалёка. Не плач, не плач, мая мамачка па мне. Да я ж буду недалёчанька ад цябе. Рудня
Дадатковыя словы
загоре, паверя
6 👁