яму скінуць сена, а ён стане на заднія ногі ды пярэднімі нагамі матаціць, зубамі скрыгоча. Старадворцы. МАХРАЧЫ мн. Махры Так у нашай Стэфкі брыдка ў хаце. На стаде абрусак з махрачамі — чорны. Рудня. МАЦЕНКА ж. Маці. Аддала мацёнка маладу. Бузуны. МАЦЫКЛЕТ м. Матацыкл. Ці ж на мацыклеце гэтак езьдзяць? Портачкі гэтыя як — верацянцом страсьці i кажарачка гэта. Людзі цёплае купляюць. Краснае. Немец прыехаў на мацыклеце i давай зрываць абрусы са сталоў, я не даваць. Хожава. МАЧЛКА ж., толькі ў адз. Мучная страва, мачанка. Быў у нас сусед некалі. Як прыдзя ў хату, так i пытаецца: «Вы ўжо снедалі? Я дык ужо. Мая Алена такой мачакі наварыла смашной у чарапку, не ад'есьціся». А кал i прыдзя i кажа: «Я сягоня канаплянку еў». Краснае. МЕЛІШЧА н. Месца, дзе капалі мел. Раней людзі ўсіх вёсак ехалі сюды капаць мел. I вось гэта месца называецца мелішча. Коцькі. МЕХАВАТЫ прым. Марудлівы, гультаяваты чалавек. Мы раз пер'я скублі, а прышла да старога ў магазін дзяўчына, дык мы хацелі, каб яна памагла. Але дзе тая помач з той мехаватай, як узяла адну пярыну, поўгадзіны, пэўня, дзёрла. Гэткай работай i на ваду не заробіш. Краснае. МІГІ мн. Жэсты i міміка. Я на мігах яму растлумачыла, мо й зразумеў. Навагрудскі р-н. МІКАЛАЕЎСКАЯВАЙНА. Першая імперыялістычная вайна. УМікалаеўскую вайну не было запалак, Красин агонь. Волма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адесьціся, перя
29 👁