МПСАЦЦА незак. Імкнуцца, збірацца што-небудзь рабіць. Міша ўжэ казоў: «Давай паможам гэтай бабе». Але ж другія не мікаюцца. Навагрудскі р-н. МІЛЮСЕНЬКІ прым. Форма ацэнкі ад мілы. «A мой жа ты, мілюсенькі, а чым жа ты сыцюсенысі?» Прудок. МЛЯЧАРНЯ ж. Малачарня. Яна дзесяць клас не кончыла, пайшла ў вячэрнюю, a ўжо ідзе замуж. У млячарні цяпер работае. Хожава. Згон зімы абакралі млячарню. Гілікі МОГЛІЦЫ мн. Могілкі, клады. Пад'ехалі пад могліцы, i зноў ён яе пытае, ці страшна ёй. Дауматаўшчына. МОУНЫ прым. Гаваркі. Як бочка поўна, то i жонка моўна. Белавуша. МУДРЬІКІ мн. Хітрыкі. Мне твае муцрыкі не нада. Бірулі. МУДЬІКАЦЦА незак. Марудзіць, марудна рабіць. У мяне б цярпення не хваціла мудыкацца гэтак, на такіх казлах спіна калом станя, пакуль дрова парэжыш. Краснае. МУЗЫКА ж. Вечарынка, танцы. А то яшчэ сьню: быццам лячу я з музыкі. Хожава. МУРОЖЫНА ж. Мурожніца, аўсяніца. А калі палатно ткалі, то яго бялілі. На мурожыну, каб выбельвалася, рассцілалі i доўга яго i мачылі, i сушылі. Рудня. МЫГЛА ж., толькі ў адз. Імпіа. Вялікага дажджу німа, мыгла мыгліць, але так золка на дварэ. Надзявай плашч, гэта ж не праз вуліцу прайсьці! К р а с н а е. МЬІЛІЦЦА незак. Злавацца, надзімацца. Мыліцца нечага твая баба на мяне. Бірулі
Дадатковыя словы
падехалі
10 👁