МАЛЯВІДЛЫ мн. Фарба для малявання. Пачытоў, пачытоў, не спадабалася яму, тады піша на другім баку проста малявідламі. Ракаў.
МАЛЯРАВАЦЬ незак. Хлусіць, выдумляць, казаць няпраўду. Мінск.
МАРАЦ м. Сакавік. Я заўважала ў марцы, якім будзя лета. Хожава.
МАРЗЭКАЦЬ незак. Пісаць ці маляваць абы-як i абы-што. Hy што ты тут намарзэкаў? Слабада.
МАРКАТАЦЬ незак. Бляяць, мэкаць. Баран-маркач замаркатаў. Стаубцоўскі р-н.
MAPHAEЖЫТА. Неўрадлівае жыта, скошанае на корм жывёле. Тут адразу было жыта, пасьля яго скасілі, марнае было, ды пасеялі кукурузу. Хожава.
МАРНЬІ прым. Благі. 3 Івенца зімой i малы аўтобус не ідзе, бо марная дарога ўсё лета, a ні тое, што ў завіруху i снег. Баяцца яны пускаць гэту калыску, бо горы вялікія i яшчэ дзе перакуліцца. Волма.
МАРШАЛАК м. Старшы сват — галоўная acoба ў вясельным абрадзе. Абвязалі маршалкаў палатном. Хожава.
МАРЫНАРКА ж. Пінжак. Шаферкі бяруць цвяты i прышпіляюць да марынарак: маладому з правага боку, a ўсім асатнім — з левага. Рудня.
МАСЛЕНКА ж. Маслёнка. Масленкі выпіў ба свежай. Бірулі.
МАСЛЯНКА ж. Бойка. Маслянка можа рассохнуцца, тады замачваць нада. Бірулі.
МАТАРОЛ м. Мотаролер. Людзі дабротна жывуць: многа гэных, як іх, матаролаў... Хожава.
МАТАЦЕЦЬ незак. Біць капытамі (пра каня). А трэба яму (жарабку) сена даць, дык іду па столі, каб
30 👁