налье. Скокні на гару, захіні дзірку, лясёнка ў сенцах за куфрам. Рудня. ЛЯСКА ж. Штыкеціна, дошчачка. Ехала з Kacтусём, a яго драбіны былі з ляскамі, палажыла чаравікі ў воз i згубіла. Кукалеўка. м МАГАЗІН м. Шырынка, прарэха ў штанах. Мінск. МАЗЁНКА ж. Пасудзіна для мазі. Праўда, што сучка мазь з'ела i мазёнку на галаву надзела. Мурожніца. МАКАВЕИ м. Рэлігійнае свято, якое прыходзілася на 14 жніўня. На Макавей у нас кірмаш быў. Тады едуць, ідуць з горада, адусюль. Рудня. МАНДУЙ м. Недарэка, нерастаропны, непаваротлівы чалавек. Мурожніца. МАЛАДЗЕНЕЦ м. Малады, жаніх. Маладзенец паехаў дамоў, а на заўтра зноў прыехаў ca сватамі. МАЛАДЗЕНЬ м. Жаніх. Цераз некаторы час прыязджае маладзень сватаць сіротку. Серкавіца. МАЛАДЗЁН прым. Малады, жаніх. Сягоння маладзён шчаслівы, дадому едзіць. Бірулі. МАЛЁГАЦЬ незак. Прасіць, угаворваць. Прышла суседка сьвячы нейкай пазычыць да мацыклета, ён i даваць не хацеў, але баба такая, што каго хочыш умалёгая. Краснае. МАЛІЦЦА зак. Паводзіць сябе як малое дзіця, лічыць сябе малым. A бо-о, дакуль ужо твая Ларыска маліцца будзе! Няма чаго маліцца, калі з-за пазухі валіцца. Краснае
7 👁