ЛЯДА ж. Бёрда. У чаўнок закладаецца цэўка, нажымаюць на панажы, закідваюць чаўнок i зноў нажымаюць на панажы, i прыстукваюць лядам. Навагрудскі р-н. ЛЯК м. Перапалох. Ад ляку перастаў спаць. Старадворцы. ЛЯКСЫ толькі ў мн., лаянк. Панос. Дарота, братавая мая. Вот кляла бабу адну, што ў хаце падлогу штодня мыла, а каля хаты чорт нагу зломя. «Мая ты дачушка, на што ты падлогу штодня мыеш, хай цябе ляксы абмыюць, хай бы ты на двор пашла, травіцы нарвала, хай бы граду апалола, хай бы ты скварачку спякла раніцай, а то кішкі закручваюцца!» Кляне доўга i так скоранька, скоранька гавора. Краснае. ЛЯЛЕЯ ж. Лілія. Я лялею ні да носа, надта ж жоўтую, на ваніты цягне ад яе. Белая дык пахучая, такі добры пах. Краснае. ЛЯНІШЧА н. Поле, дзе рос лён. Там, каторыя дзе рукамі жнуць жыта, там ржышча вышэйшае. У нас як лён ірвеш рукамі, дак лянішча потым выкашваецца. Хожава. ЛЯНПА ж. Лямпа. Лянпы не бьшо, палілі лучынку, палілі на комінку, як трэба было, то бралі i ішлі куды. Рудня. ЛЯНУХА ж. Варыва са свежай капусты. Прыбялі трошку лянуху, разумнейшая будзіць. Бірулі. ЛЯСЁНАЧКА ж. Форма ацэнкі ад лясёнка. 3 атрэп'я мяшкі тчом, лясёначкі, а з зрэб'я штаны мужыкам шыем. Рудня. ЛЯСЁНКА ж. Посцілка, у якой носяць траву. Трэба на тару палезці, захінуць дзірку, бо на тару
Дадатковыя словы
атрэпя, зрэбя
7 👁